Першая елка горада
-
Редакция
Першая елка горада
У Салігорску Новы год упершыню святкаваўся ў ноч з 31 снежня 1959 года па 1 студзеня 1960 года ва ўжо заселенай першымі навасельцамі гістарычнай частцы паўночнага жылога раёна горада, у квартале № 23. У той час Салігорск уяўляў сабой невялікі гарадок, забудаваны адна- і двухпавярховымі першымі жылымі дамамі з Домам культуры будаўнікоў і будынкам першай сталовай. Вакол жылгарадка, як тады называлі Салігорск, разгарнулася будаўніцтва новых кварталаў, вуліц і дарог.
Першая галоўная навагодняя ёлка ў гісторыі Салігорска ўстаноўлена ў Клубе будаўнікоў будаўнічага трэста № 3, тут жа адбыўся і першы навагодні баль-маскарад. Пра гэтую адметную ў жыцці Салігорска падзею паведамляе газета Салігорскага калійнага камбіната і будтрэста № 3 "За коммунистический труд" ад 9 студзеня 1960 года.
Читать новость на сайте...
Вернуться в «Новости Солигорска»
Кто сейчас на конференции
Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и 1 гость