Электронный Солигорск - Городской новостной портал • Першая елка горада
Страница 1 из 1

Першая елка горада

Добавлено: 24 дек 2009 17:10
Редакция
ИзображениеУ Салігорску Новы год упершыню святкаваўся ў ноч з 31 снежня 1959 года па 1 студзеня 1960 года ва ўжо заселенай першымі навасельцамі гістарычнай частцы паўночнага жылога раёна горада, у квартале № 23.
У той час Салігорск уяўляў сабой невялікі гарадок, забудаваны адна- і двухпавярховымі першымі жылымі дамамі з Домам культуры будаўнікоў і будынкам першай сталовай. Вакол жылгарадка, як тады называлі Салігорск, разгарнулася будаўніцтва новых кварталаў, вуліц і дарог.
Першая галоўная навагодняя ёлка ў гісторыі Салігорска ўстаноўлена ў Клубе будаўнікоў будаўнічага трэста № 3, тут жа адбыўся і першы навагодні баль-маскарад. Пра гэтую адметную ў жыцці Салігорска падзею паведамляе газета Салігорскага калійнага камбіната і будтрэста № 3 "За коммунистический труд" ад 9 студзеня 1960 года.

Читать новость на сайте...