Дрэва творчасці вырасце у Салігорску
-
Редакция
Дрэва творчасці вырасце у Салігорску
На сцяне Цэнтра дзіцячай творчасці ў Салігорску вымалёўваецца “Дрэва творчасці”.“Гэта сцяна выступае ў бок цэнтральнай вуліцы і рэжа вока сваёй белай пустэчаю. Першы погляд на сцяну падказваў, што яна павінна быць замалёвана, каб упрыгожваць архітэктуру будынка малюнкам, у якім адлюстроўвалася яго прызначэнне. З правага боку ў будынку змяшчаецца Цэнтр дзіцячай творчасці, а з левага – музычная школа. На сцяне малюецца “Дрэва творчасці”. Гэта праект мастака з Бабруйска Анатоля Концуба. Ён узгоднены ў райвыканкаме і будзе хутка выкананы”, - паведаміла карэспандэнту “IK” галоўны архітэктар раёна Святлана Круглова.
Анатоль Концуба — прафесійны мастак, сябра Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, заслужаны работнік адукацыі. “Сэнс малюнка такі: “Дрэва творчасці” сімвалізуе многія віды мастацтваў, якімі займаюцца выхаванцы ў гэтым будынку, - паясніў мастак.
Читать новость на сайте...
Вернуться в «Новости Солигорска»
Кто сейчас на конференции
Сейчас этот форум просматривают: Google [Bot] и 1 гость