Электронный Солигорск - Городской новостной портал • Дрэва творчасці вырасце у Салігорску
Страница 1 из 1

Дрэва творчасці вырасце у Салігорску

Добавлено: 06 окт 2011 19:13
Редакция
ИзображениеНа сцяне Цэнтра дзіцячай творчасці ў Салігорску вымалёўваецца “Дрэва творчасці”.

“Гэта сцяна выступае ў бок цэнтральнай вуліцы і рэжа вока сваёй белай пустэчаю. Першы погляд на сцяну падказваў, што яна павінна быць замалёвана, каб упрыгожваць архітэктуру будынка малюнкам, у якім адлюстроўвалася яго прызначэнне. З правага боку ў будынку змяшчаецца Цэнтр дзіцячай творчасці, а з левага – музычная школа. На сцяне малюецца “Дрэва творчасці”. Гэта праект мастака з Бабруйска Анатоля Концуба. Ён узгоднены ў райвыканкаме і будзе хутка выкананы”, -  паведаміла карэспандэнту “IK” галоўны архітэктар раёна Святлана Круглова.

Анатоль Концуба — прафесійны мастак, сябра Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, заслужаны работнік адукацыі. “Сэнс малюнка такі: “Дрэва творчасці” сімвалізуе многія віды мастацтваў, якімі займаюцца выхаванцы ў гэтым будынку, - паясніў мастак.

Читать новость на сайте...