Дапамога Салігорскаму прыюту прыйшла ад людзей
-
Редакция
Дапамога Салігорскаму прыюту прыйшла ад людзей
Разнастайныя рэчы агульным коштам каля двух мільёнаў рублёў сабралі ў Салігорску за тыдзень актывісты грамадскага аб'яднання «Дом на скале». Усё сабранае было перададзена Салігорскаму раённаму сацыяльна-педагагічнаму цэнтру (прыюту).Калі спатрэбіліся дадатковыя грошы на ўтрыманне абяздоленых дзяцей у Салігорскім раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры, яго супрацоўнікі пайшлі ў людзі. Адгукнуліся актывісты грамадскага аб'яднання «Дом на скале». Яны на працягу цэлага тыдня дзяжурылі пры ўваходзе ў магазін «Карзінка» (былы ўнівермаг №35 па вуліцы Заслонава) і тлумачылі людзям, што трэба дапамагчы дзецям неабходнымі матэрыяламі штодзённай патрэбы. І людзі адгукаліся. Яны куплялі розныя рэчы, неабходныя для пражывання, і пры выхадзе з магазіна складвалі ў спецыяльны кошык.
Читать новость на сайте...
Вернуться в «Новости Солигорска»
Кто сейчас на конференции
Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и 24 гостя