Кубак Беларусі: Шахцёр – Шыннік (рэпартаж з матчу)
-
Редакция
Кубак Беларусі: Шахцёр – Шыннік (рэпартаж з матчу)
З першых жа хвілін матчу гаспадары захапілі перавагу. Яўген Нагачоў, а праз некалькі хвілін Віктар Андрушчанка прымусілі папрацаваць брамніка “Шынніка” Аляксея Брыша. На восьмай хвіліне матчу “гарнякі” рэалізавалі большасць. Магутная пстрычка Алега Шафарэнкі і шайба пад шчыткамі Брыша трапляе ў вароты. “Шыннік” адказваў рэдкімі, але вострымі выбрыкамі. Выйсце два ў аднаго не рэалізаваў Дзмітрый Абрэжа.Пачатак другога перыяду адзначылася ўзяццем варот гасцей. Яўген Кавыршын б’е, шайба ад перакладзіны пралятае ўздоўж лініі варот, шайбу залічваюць: 2:0. Хацелася б адзначыць, што шайба атрымалася даволі сумніўная.
Далей ці то з-за млявасці, ці то яшчэ з-за чаго “Шахцёр” прапусціў дзве шайбы ўсяго за паўхвіліны. Уладзіслаў Брызгалаў індывідуальна на паўзе прыбраў абаронцу і ўдала прабіў у далёкі кут.
Читать новость на сайте...
Вернуться в «Новости Солигорска»
Кто сейчас на конференции
Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и 1 гость