У Беларусі зявіцца рэклама на яйках

Ужо сёньня некаторыя птушкафабрыкі маюць праекты разьмяшчэньня папулярных лягатыпаў на абалонцы дыетычнага прадукту. Аднак напачатку - пра звычайную традыцыйную рэкляму саміх яйкаў.

Птушкафабрыка "Салігорская" - наватар у рэклямным бізнэсе курынага яйка. Толькі што ў Менску на тралейбусах маршруту №37 зноў зьявіўся сьвежы лягатып: "Яйцо "Маладзецкае-люкс" - брэнд №1 у Беларусі! ". Таксама ў Менску ў першы месяц новага года салігорскае яйцо курынае "Маладзецкія-забава" рэклямавалі гастраномы ў мікрараёнах. На рынках "Ракаўскі", "Камароўскі"...

 

{mos_fb_discuss:2}

 

Ужо сёньня некаторыя птушкафабрыкі маюць праекты разьмяшчэньня папулярных лягатыпаў на абалонцы дыетычнага прадукту. Аднак напачатку - пра звычайную традыцыйную рэкляму саміх яйкаў.

{mos_fb_discuss:2}

Птушкафабрыка "Салігорская" - наватар у рэклямным бізнэсе курынага яйка. Толькі што ў Менску на тралейбусах маршруту №37 зноў зьявіўся сьвежы лягатып: "Яйцо "Маладзецкае-люкс" - брэнд №1 у Беларусі! ". Таксама ў Менску ў першы месяц новага года салігорскае яйцо курынае "Маладзецкія-забава" рэклямавалі гастраномы ў мікрараёнах. На рынках "Ракаўскі", "Камароўскі" і "Маскоўскі" таксама найбольш месцаў продажу курыных яек з вёскі Краснадворцы, дзе месьціцца птушкафабрыка "Салігорская".

Чым жа можна патлумачыць экспансію прадукцыі пэрыфэрыйнай фабрыкі на менскіх паліцах?

Як высьвятляецца, прадпрыемства імкнецца атрымліваць у сярэднім за год больш як 80 000 000 штук яек. Салігорскаму рэгіёну столькі не спажыць. Каб заахвоціць пакупнікоў у іншых мясьцінах, а таксама ў Расеі, птушкафабрыка ўпадабала брэнд сэксуальнай стымуляцыі.

У гутарках са спэцыялістамі прадпрыемства я, напрыклад, пачула, што некалі перад любошчамі курыныя яйкі з задавальненьнем трушчыў Казанова. Цікава таксама, што і Шэйх Нафзаі, аўтар "Духмянага саду", раіў есьці як мага больш смажаных у тлушчы яйкаў, каб забясьпечыць сябе "палівам" для каханьня.

Як самастойную страву яйкі можна есьці сырымі ў выглядзе гогалю-могалю, а таксама па-рознаму зваранымі: усьмятку, у мяшэчку, укрутую. Можна прыгатаваць розныя амлеты, фаршыраваць яйкі, пасекчы зь зялёнай цыбуляй. Варыянтаў шмат, але салігорцы - наперадзе ўсіх.

Зусім нядаўна на птушкафабрыцы пачаў працаваць цэх, дзе яйкі марынуюць і вэндзяць. Тэрмін рэалізацыі гэтых далікатэсаў - да 19 сутак, у той час як звычайныя вараныя яйкі забаронена есьці пасьля двух сутак захоўваньня. Рэклямуецца, што ў марынаваных і вэнджаных яйках утрымліваецца мікраэлемент сэлен. Даводзіцца, што сэлен абараняе сэрца, паляпшае кровазварот, таксама паляпшае сэксуальную функцыю…

Дарэчы, вітамін сэлен салігорскія птушніцы дадаюць у звычайны птушыны корм. Кажуць, нясушкі з задавальненьнем спажываюць карысны мікраэлемэнт разам зь зернем, а пасьля дзякуюць сэленавымі яйкамі.

У мяне быў недавер да таго, што сэлен захоўваецца ў смажаных ці вараных яйках, але дырэктар птушкафабрыкі Барыс Зінчук абвяргае ўсялякія сумневы. Маўляў, у 100 грамах яек "Маладзецкія-люкс" утрымліваецца ня менш як 23 мкг прыроднага сэлену. За гэта і адпаведная грашовая надбаўка - 500 рублёў на кожным дзесятку.

Але, мажліва, што ў кошце яек у Беларусі чакаюцца зьніжкі. У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчаваньня разглядаюцца цяпер прапановы зь рэгіёнаў аб разьмяшчэньні на курыных яйках каляровай рэклямы.

Пра пэрспэктыўнасьць гэтых намераў гаворыць расейская практыка. Першыя агітацыйныя яйкі зьявіліся ўжо на мінулым тыдні ў Благавешчанску. Адзін з аўтараў ідэі - сябра партыі "Единая Россия" Сяргей Барысаў. Ён - дырэктар птушкафабрыкі. Яйкі прадпрыемства ўпрыгожаныя чырвоным надпісам "За Барысава". Дзесятак гэтых рэклямных яек каштуе 22 рублі - на 7 рублёў таней яек іншых вытворцаў. Са словаў памочніцы і жонкі Алены Барысавай пакупнікі да яйкавай агітпрадукцыі "ставяцца нармальна ".

У ЗША на 35 мільёнах яек будзе красавацца лягатып тэлеканалу CBS і надпісы тыпу "CSI: Crack the Case on CBS" (рэкляма "Дасьледаваньне з месца злачынства"). Паведамляецца, што PR-яйкі - частка маштабнай рэклямнай кампаніі, якую CBS называе outernet-стратегией.

Галіна Баравая

Bulletinonline.org




источник : - http://news.tut.by/economics/103249.html