Такі ўсплекс дзелавой актыўнасці мясцовых жыхароў, паводле слоў Крысціны Усовіч, галоўнага спецыяліста сектара рэгістрацыі і ліквідацыі суб’ектаў гаспадарання аддзела эканомікі райвыканкама, звязаны з нядаўнім пераходам на заяўнічы прынцып рэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб.
Летась жаданне паспрабаваць свае сілы ў бізнесе выказвалі адзінкі. “Людзей прываблівае спрошчаная і хуткая працэдура рэгістрацыі, - тлумачыць спецыяліст. - А таксама значна меншы расход грошай на гэтую справу. Зараз не трэба завяраць статут натарыяльна”.
Сярод накірункаў дзейнасці, што абралі для сябе новаспечаныя прадпрымальнікі, асноўным стаў гандаль. Ёсць і такія прад- прымальнікі, што пажадалі заняцца зборкай і ўстаноўкай пластыкавых вокан, рамонтам мабільных тэлефонаў і іншай перадаючай апаратуры, выпускам сталярных вырабаў, аказаннем цырульных паслуг, мантажом сантэхнікі, пасажырскімі перавозкамі (таксі). Варта адзначыць, што два новаспечаныя бізнесмены яшчэ нядаўна значыліся ў ліку беспрацоўных: стартавы капітал для арганізацыі ўласнай справы (гандлю і будаўніча-аддзелачных работ) дапамагла ім прыдбаць раённая служба занятасці.
“Асабіста мяне крыху насцярожвае той факт, што многія спачатку рэгіструюцца прадпрымальнікамі, а ўжо пасля пачынаюць высвятляць, якія падаткі ім давядзецца плаціць, якія ліцэнзіі здабываць, - дадае Крысціна Леанідаўна. - Іншымі словамі, людзі бяруцца за ўласную справу без пэўнага бізнес-плану, толкам не пралічыўшы, ці будзе ад занятку прыбытак”.
За тыя ж два месяцы на Салігоршчыне спынілі сваю дзейнасць дваццаць восем прагарэўшых прадпрымальнікаў. Чатыры малыя прадпрыемствы зараз знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі.
Сяргей Любшын, Iнфа-Кур’ер.
{mos_fb_discuss:2}