У выніку здарэнняў часта пакутуюць дзеці. Каб прадухіліць трагедыі з удзелам дзяцей вельмі важна навучыць хлопчыкаў і дзяўчынак, як паводзіць сябе ў надзвычайнай сітуацыі і як пазбегнуць няшчасных выпадкаў. Таму супрацоўнікі МНС, у рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню!», правялі ва ўсіх дашкольных установах традыцыйныя «Урокі бяспекі».
Так, чарговае мерапрыемства адбылося для выхаванцаў дзіцячага сада №36 г. Салігорска. На гэты раз, у госці да дашкольнікаў разам з ратавальнікамі прыйшлі юныя ратавальнікі-пажарныя і юныя інспектары дарожнага руху, якія расказалі дзецям пра тое, якія небяспекі могуць падпільноўваць іх дома і на вуліцы. Падчас правядзення віктарыны, дзеткі актыўна адказвалі на пытанні, чым прыемна здзівілі гасцей сваімі ведамі. У падарунак ад супрацоўнікаў МНС хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі яркія размалёўкі.
Актывісты КЮВП і ЮИД правялі прафілактычныя гутаркі не толькі з дзецьмі, але і з дарослымі. Падчас мерапрыемства яны распавялі дарослым, як правільна паводзіць сябе ў той ці іншай надзвычайнай сітуацыі, нагадалі нумары тэлефонаў экстранных службаў і асаблівую ўвагу завастрылі на правілы паводзінаў у пажаранебяспечны перыяд і ўручылі ім інфармацыйныя памяткі і брашуры.
По информации ГПиО Солигорского ГРОЧС.