Штогод у Салігорскім раёне праходзяць яркія і запамінальныя святы вёсак. На мінулых выхадных сваё свята адгулялі жыхары аграгарадка Акцябр.
Пачалося свята з паказальных выступленняў пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі Салігорскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях. Ратавальнікі прадэманстравалі вяскоўцам магчымасці ўстаноўкі «Пурга», стацыянарнага лафетнага ствала, перфараванага рукава і вадзяной заслоны, створанай пры дапамозе веернага распыляльніка.
Жыхары з вялікай цікавасцю знаёміліся з тэхнікай і абсталяваннем, якія маюцца на ўзбраенні ў выратавальнікаў.
Усе жадаючыя змаглі паспрабаваць сябе ў ролі выратавальнікаў-пажарных, прымерыць баявую вопратку, пасядзець у пажарным аўтамабілі і сфатаграфавацца на яе фоне.
Працягнулася свята канцэртнай праграмай, падчас якой актывісты Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных уручалі мясцовым жыхарам памяткі і нагадвалі аб выкананні элементарных правілаў пажарнай бяспекі
Источник: Министерство по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь