Лета і канікулы ў самым разгары, як і правядзенне рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню!». Работнікі Салігорскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях актыўна наведваюць прышкольныя аздараўленчыя пляцоўкі з мэтай правядзення гутарак, конкурсаў і віктарын па правілах пажарнай бяспекі.
На гэты раз ратавальнікі наведалі прышкольны аздараўленчы лагер ДУА «Гімназія №2 г. Салігорска», дзе з дзецьмі правялі пажарна-спартыўную эстафету. Дзеці спаборнічалі ў розных конкурсах: «Пажарныя вучэнні», «Мы вадой затушым полымя», «Апрані пажарнага», «Перанос пацярпелага», «Выклік пажарнай службы «101».
Актывісты Салігорскага раённага аддзялення Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі расказалі дзецям аб правілах бяспечных паводзін і захаванні правіл пажарнай бяспекі ў летні перыяд на вуліцы, у доме, на вадаёмах, нагадалі нумары экстраных службаў і як паводзіць сябе ў надзвычайнай сітуацыі, а таксама правялі віктарыны.
По информации ГПиО Солигорского ГРОЧС