Кубак Беларусі: Віцебск – Шахцёр (рэпартаж з матчу)

 6-га жнiўня ў Віцебскім палацы спорту прайшла першая гульня Кубку Беларусі па хакею. Сустракаліся хакейны клуб “Віцебск” і хакейны клуб “Шахцёр” з Салігорска. Для гасцей гэта была першая афіцыйная гульня ў гісторыі і таму яны мусілі паказаць сябе.
З першых хвілін матчу госці авалодалі шайбай. “Шахцёр” правёў некалькі кідкоў па варатах Максіма Малюціна, але ен парыраваў іх. На 49-й секундзе матчу быў выдалены Руслан Белы, што паставіла пад пагрозу вароты гаспадароў, але віцябляне змаглі выстаяць пад націскам саперніка. Першую палову перыяду шайба рэдка выходзіла з зоны “Віцебску”, а вось у другой палове “Віцебск” ужо перахапіў ініцыятыву і правеў некалькі контратак. Але ж забіць так і не выйшла.

Першыя хвіліны другога перыяду прайшлі каля варот брамніка салігарчан Мікі Оксы, які бліскуча адбіваў браскі віцяблян. Але потым гаспадары сталі губляць сілы і гульня перайшла на іх палову пляцоўкі.

Пасля выдалення Вострыкава “Шахцёр” здолеў усё ж такі адкрыць лік матчу.  На контратацы Сяргей Задзялёнаў, не дакладаючы асаблівых высілкаў, прайшоў абаронцаў “Віцебска”, аддаў дакладны пас Яфіменку, якому заставалася толькі адправіць шайбу ў сетку. Пасля забітай шайбы “Шахцер” загуляў яшчэ хутчэй, і пасля выдалення Карнійчука яны падвоілі сваю перавагу. Кукушкін скарыстаўся мітуснёй каля варот Малюціна і адправіў шайбу у вароты.

Трэці перыяд віцебляне спрабавалі атакаваць, правялі некалькі кідкоў па варотах, але іх вельмі добра парыраваў Окса. Трэба так жа адзначыць добрую гульню абаронцаў з Салігорска, якія не давалі падыйскі “мядзведзям” да іх варот. Напрыканцы матча сіл не было у абедзвюх каманд, яны каталіся з адной паловы на другую, але кідкоў было няшмат. Матч так і скончыўся з лікам 0-2.

“Шахцер” прадэманстраваў вельмі добрую гульню. “Віцебску” таксама было што паказаць, але мабыць сказалася невялікая наяўная колькасць нападнікаў.

ВІЦЕБСК – ШАХЦЁР (Салігорск) 0:2 (0:0, 0:2, 0:0)
05.08.2009@18:30. Віцебскі палац спорту, 1900 гледачоў.
СУДДЗІ: Дзмітрый Шылаў, Валерый Гараеў, Раман Палоскін, Данііл Гарніцкі.
СКЛАДЫ:
ВІЦЕБСК: Малюцін; Парахонька, Вінакураў, Цурыкаў, Ерашоў, Кароткі, Нямірка, Абакунчык, Вострыкаў, Паланіцкі (к), Караткевіч, Асмалоўскі, П. Толсцік-ст., Белы, Шыбанаў, Сцяпанаў, Карнійчук, Каштанаў, Герлоўскі, Арлоў. Галоўны трэнер: Мікалай Казакоў.
ШАХЦЁР: Окса; Шынкевіч, Шафарэнка, Каркоцкі, Міхайлаў, Андрушчанка, Нагачоў, Задзялёнаў, Яфіменка, Сырэй, Люткевіч, Сушко, Кукушкін, Камбовіч, Антонаў, Кавыршын, Разанцаў. Галоўны трэнер: Андрэй Гусаў.
ГАЛЫ: 28:59 0-1 Яфіменка (Задзяленаў – больш); 34:45 0-2 Кукушкін (Каркоцкі – больш).
БРАМНІКІ: Малюцін (00:00-60:00 – 91.3%) – Окса (00:00-60:00 – 100%).
КІДКІ: 21-28 (4-9, 8-9, 9-10).
ШТРАФЫ: 16-14 (4-8, 4-4, 6-2).
ВІЦЕБСК: Белы, Асмалоўскі Вострыкаў, Карнійчук, Цурыкаў – 4, Каштанаў – 4, Абакунчык.
ШАХЦЁР: Ефіменка – 4, Шафарэнка – 4, Сушко, Нагачоў – 4, Рязанцаў, Каркоцкі, Шынкевіч, .
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Максім МАЛЮЦІН (ВІЦЕБСК) – Міка ОКСА, Яўген НАГАЧОЎ (ШАХЦЁР).

Аляксандр СЦЯПАНАЎ
ФОТА: Максім ПІСАРЭНКА

Hockeyby.org

{mos_fb_discuss:2}