Газ з пластоў салігорскай гліны

 У паўднёва-заходнім напрамку  ад Салігорска, за вёскай Заходняя Морач, па прапанове cалігорскага інжынера Івана Вераксо геолагі зрабілі дзве свідравіны ў нетры цёмна-шэрай гліны з мэтай здабыць прыродны газ.
“Каб зразумець, як можна гэта зрабіць, дастаткова адукацыі школьніка”, - сцвярджае Іван Рыгоравіч. Грошы на доследныя работы выдзелены. - Мяне вельмі пакрыўдзіла абраза ў бок Беларусі, калі прагучаў знакаміты выраз пра “мухі і катлеты” пры дагаворы аб цане на газ. Калі эксперымент атрымаецца, Беларусь будзе здольнай карміць сваімі “катлетамі” не толькі сябе, але і суседзяў. Бо шэрай гліны ў Беларусі мноства. У нетрах Зямлі цякуць магутныя патокі электратоку, якія ствараюць магнітнае поле Зямлі. Калі ў пласты гэтай гліны пад вялікім ціскам закачаць ваду, пачнецца працэс

электролізу. Вызваленыя чатыры атамы вадароду будуць злучацца з атамам вугляроду, які знаходзіцца ў гліне. У выніку, атрымаецца метан. Гэта прасцейшая схема.

Іван Вераксо (на фота злева) упэўнены, калі эксперымент атрымаецца, Беларусь  будзе здольна забяспечываць прыродным газам не толькі сябе, але і суседзяў

Па словах Івана Вераксо, у 2007 годзе адбылася яго сустрэча са старшынёй Беларусбанка Пятром Пракаповічам, а ён з яго ідэямі пазнаёміў прэзідэнта і грошы былі выдзелены.
“У кастрычніку 2008 года свідравіну залілі вадой і дзве гадзіны пампавалі воду, каб зрабіць высокі ціск.
Праз дзве гадзіны адкрылі кран. З свідравіны з гулам вылятаў празрысты газ вышэй за дрэвы. Шкада, ніхто не здагадаўся гэты газ атабраць на даследаванні. Ад высокага ціску абедзьве свідравіны выйшлі са строю.

 Цяпер геолагі пачалі праходзіць новую свідравіну, улічваючы зробленыя памылкі.
Калі усё атрымаецца, нашы дзеці будуць багацейшымі за дзяцей Арабскіх Эміратаў. З Украіны атрымаў патэнт на сваё адкрыццё, чакаю з другіх краін”, - сказаў Іван Вераксо.
Вось такую цікавую навіну паведаў пенсіянер Іван Вераксо, заклапочаны гонарам за сваю Радзіму.
Каб у яго ідэю верылі, ён паказвае часопіс “Нефть и газ” за 1997 год, у якім расказваецца, што на адной свідравіне  ў Заходней Сібіры правялі эксперымент па атрыманню штучнай нафты з пластоў шэрай гліны.

Уладзімір Амяльчэня

{mos_fb_discuss:2}