Акрамя таго на рынку адбылася сходка прадпрымальнікаў, на якой былі сабраны подпісы пад зваротам да новай Палаты Прадстаўнікоў і ў прыватнасьці да дэпутатаў у Палаце ад Салігорску Абаленскага і Лаўрукевіч.
Нагадаем, што з 1 студзеня 2009 года ў Беларусі пачне дзейнічаць палажэньне Ўказу № 760, у адпаведнасьці з якім перастае дзейнічаць фіксаваны падатак на ўвезены тавар. Прадпрымальнікі будуць змушаныя або афармляць падатак на кожнае найменьне тавару, афармляючы на яго ўсе дакумэнты, або спыніць працу. Большасьць тавараў індывідуальныя прадпрымальнікі Беларусі закупляюць у Маскве на рынках, дзе афармленьне дакумэнтаў немагчыма.
З новага года таксама спыніць дзеяньне пункт 3 указу № 285 ад 18 чэрвеня 2005 года «Аб некаторых мерах па рэгуляваньні прадпрымальніцкай дзейнасьці». Тавары з трэціх краін, выпушчаныя ў вольны зварот у Расіі і ўвазныя беларускімі ІП, будуць падлягаць мытнаму афармленьню і выплаце ўвазнога ПДВ.
У апошнія гады беларускія прадпрымальнікі неаднаразова праводзілі страйкі, а таксама выходзілі на акцыі пратэсту. Роўна год назад, 10 сьнежня 2007 года, прадпрымальнікі вышлі на вуліцы Менска і мінулі ад Кастрычніцкага пляца да пляца Незалежнасьці, каб перадаць уладам патрабаваньне даць волю дзелі бізнэсу і адмяніць дыскрымінацыйныя ўказы Аляксандра Лукашэнка. Масавыя акцыі пратэсту мінулі таксама 10 і 21 студзеня 2008 года.
{mos_fb_discuss:2}