Буду жыць

У межах кампаніі "Будзьма" 30 лістапада ў гарадзкім Палацы культуры адбудзецца дабрачынны канцэрт "Буду жыць", прысьвечаны сусьветнаму Дню барацьбы са СНІДам.

Удзельнікі
Канцэптуальны праект «Harotnica» – гэта дэструктыўны пажарны аркестр з жаночым вакалам, элементамі ска, класікі, джазу і ярка акрэсленай маргінальнай творчай пазіцыяй. «Harotnica» – гэта малады праект заснаваны Андрусём Такіндангам у 2006 годзе. У яго склад уваходзілі тры жаночых акадэмічных вакала, дамра, гітара, кларнет, барытон, труба, барабаны. Дарэчы, заснавальнік - вядомы афрабеларус, які размаўляе па-беларуску. Андрусь ужо выступаў у Салігорску ў 2007 годзе на фэстывалі "Новы час" у складзе гурта "Рэха".

 

 



Гурт «Ківач Фуко» нарадзіўся два гады таму. Творчыя рэсурсы гурта выцякаюць зь неўтаймаванага таленту Зьміцера Казлоўскага. Гэты апантаны майстар струны і вакалу досыць працяглы час выступаў у якасьці барда на шматлікіх вечарынах, сустрэчах, канцэртах па ўсёй Беларусі, Украіне і Польшчы (у тым ліку і на «Бардаўскай восені»), і нават запісаў свой дэма-альбом. Але з прычыны відавочнай рокавасьці ягоных тэкстаў і музыкі (хай сабе пад адну гітару) яго нават называлі – ня будзем сьціплічаць – беларускім Бобам Дыланам:)
Пасьля такіх заяваў стварэньне гурта было толькі пытаньнем часу. Сам Зьміцер Казлоўскі ўжо выступаў у Салігорску ў мінулым годзе ў межах аналягічнага дабрачыннага канцэрту.


Пачатак канцэрту ў 18:00, файе Гарадзкога Палаца культуры.(2 паверх) Падчас мерапрыемтсва валянтэрамі будуць зьбірацца сродкі, які будуць перададзены на патрэбы дзецям, хворым на ВІЧ ад нараджэньня. Уваход вольны.

{mos_fb_discuss:2}