Когда душа поет

У студзені 1999 года Саветам ветэранаў вайны і працы ААТ "Салігорскпрамбуд" было прынята рашэнне аб стварэнні хору з непрацуючых пенсіянераў пры ДК "Будаўнік".

З сакавіка 1999 года хорам "Ветэран" кіруе знаўца і энтузіяст песеннай справы Палуян Міхаіл Сямёнавіч. Яго першае выступленне адбылося 9 мая 1999 года у вялікай канцертнай праграме ў гарадской зоне адпачынку "Кавалёва лаза". Хор шматгалосны, гукавядзенне павольнае, лёгкае, у народнай манеры выканання. Удзельнікі хору - людзі пенсіённага ўзросту, таму за 9 гадоў існавання састаў змяняўся. Сёння хор "Ветэран" налічвае 22 чалавекі.
{mos_fb_discuss:6} 


 За 9 гадоў існавання хор "Ветэран" болей 150 разоў выступаў перад гледачамі на канцэртах, творчых сустрэчах, справаздачах і інш. Ён вядомы ў горадзе і раёне, дзе атрымліваў неаднаразова прызавыя месяцы ў розных конкурсах і фестывалях.

14 лютага 2005 года хору "Ветэран" за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, актыўную работу па папулярызацыі народных традыцый прысвоена званне "Народны аматарскі калектыў".

Рэпертуар хору дастаткова разнастайны. Гэта беларускія, расійскія, украінскія, аўтарскія песні. Увесь рэпертуар налічвае болей за 150 твораў. Хор прымаў удзел і мае добры водгук у абласным фестывалі народнай творчасці "Не старэюць душой ветэраны".
 Аб калектыве неаднаразова пісалі мясцовыя газеты. Хор "Ветэран" знаходіцца ў пастаянным творчым пошуку, дзякуючы яго таленавітаму кіраўніку Палуяну Міхаілу Сямёнавічу.