Revolt Session Junior 2008

Revolt session21 сакавіка ў ДК “Будаўнікоў” адбыўся першы ў гісторыі Салігорска брэйк-данс фестываль сярод юніёраў (да 16 год).

Фестываль меў зачынены характар, гэта азначае, што акрамя брэйкераў на фестывалі прысутнічалі бацькі і лепшыя сябры. Гэта было насамрэч захапляючае відовішча. Танец ствараўся і ўспрымаўся адэкватна ўсімі  прысутнымі бо было відно, што яны дыхаюць брэйк-дансам.

24 удзельнікі з двух брэйк-данс школ нашага горада. Шляхам  лёсаваньня былі вызначаны восем каманд па тры чалавекі ў кожнай. Асаблівасцю такой сістэмы правядзення з’явілася тое што ў кожнай з каманд трапілі розныя па здольнасцях і майстэрству брэйкеры.

{mos_fb_discuss:6} 

Па сістэме “play off” пачалася бойка на танцполе за права называцца лепшай камандай.  Зала была напоўнена музыкай  ў стылі фанк, плёскатам у далоні і радаснымі воклічамі.
У якасці суддзяў былі запрошаны знакамітыя не толькі ў Салігорску але і за яго межамі: Мікалай Царык (b-boy_Ok / “In Flava” Мінск), Максім  (b-boy Max / “So City Style” Салігорск) і  Раман Вахрамееў (b-boy  Franc / “RockaFelaz” Варшава). Між батламі суддзі рабілі несанкцыянаваныя танцавальныя выхады. Што радавала не толькі ўдзельнікаў фэсту.  “Рэгуліроўкай целаперамяшчэнняў  па танцполе” займаўся  вядучы, Сяргей Дудзінскі, які не даваў ні водной вольнай хвіліны, а сваімі прамовамі да кожнай дзеі, якая б ні адбываліся, весяліў і заводзіў прысутных.  

revolt

Праз дзьве гадзіны стала вядома, што першае месца заняла каманда “Crazy b-boys” (Фёдар Вабішэвіч, Вадзім Кот, Аляксандр Навумаў), а  лепшым бі-боем стаў Сяргей Касценка з  каманды “Street boys”.  Другое месца заняла каманда “Street boys” (Міша Любашка, Сяргей Касценка, Сяргей Страленя), трэцяе месца  - “So City Style Junior” (Аляксей Мароз, Антон Маліноўскі, Іван Гарчагаў).

Спонсарам фестываля з’яўляеецца Аляксандр Ярмоліч, які акрамя падарункаў тром камандам і лепшаму бі-бою даў магчымасць набываць ў яго Hip-Hop аксэсуары са зніжкай у 5%.
Самы малады ўдзельнік фестывалю, Кірыл Осікаў, атрымаў падарунак, панарамны фотаздымак Салігорска з вышыні птушынага палёта,  ад аднаго з арганізатараў Мікалая Аўсяннікава.

Revolt Session Junior – фестываль які з’яўляецца першай прыступкай на шляху да Revolt Session які носіць рэспубліканскі характар і праводзіцца ўлетку у ДК “Будаўнікоў”.  Арганізатары “Revolt Session Junior 2008”: Сяргей Дрызгаловіч, Віталь Дзінгілеўскі , Сяргей Дудзінскі, Мікалай Аўсяннікаў, Андрэй Прытуляк, упэўненныя, што наступны фестываль пашырыць круг удзельнікаў  з гарадскога да абласнога. Выказваем падзяку дырэктару ДК “Будаўнікоў” Людміле Казачковай.

Віталь Дзінгілеўскі