Да сямідзесяцігоддзя Мінскай вобласці ў Салігорску ў скверы “Маладосць” супрацоўнікі райвыканкама, студэнты эканамічнага тэхнікума і дэпутаты райсавета агульнымі намаганнямі разбілі новую алею і пасадзілі 34 ёлкі і клёны. Усяго тут будзе высаджана 70 дрэў. Парк “Маладосць” - адзін з першых паркаў горада. Некаторыя яго дрэвы ўжо састарыліся і пры моцным ветры з’яўляюцца пагрозай для адпачываючых, таму з цягам часу будуць выразацца.
{mos_fb_discuss:2}
Новыя пасаджаныя дрэўцы будуць упрыгожваць горад доўга.Уладзімір Амяльчэня
Iнфа-Кур'ер