Канцэрт аўтарскай музыкі "Снежаньскі ФЭСТ" пройдзе ў бібліятэцы 10 снежня
10 снежня моладзевы клуб "Чытальня" запрашае ўсіх на "Снежаньскі ФЭСТ" у бібліятэцы.
У праграме мерапрыемства: выступленні салігорскіх калектываў IvanandaJazz і "Харачакра", а таксама кніжная выстава, частаванне гарбатай і хатнімі дэсертамі. Гасцей чакаюць ў зале мастацтваў Цэнтральнай раённай бібліятэкi (вул. Каржа 4, чацвёрты паверх). Пачатак у 15:00, уваход вольны.
Суполка Вконтакте: "Снежаньскі ФЭСТ | Салігорск 10.12.17"
Падрабязней пра ўдзельнікаў канцэрта:
IvanandaJazz - аўтарскі праект Івана Барысава, джазавага гітарыста, кампазітара і аранжыроўшчыка, лаурэата шматлікіх айчынных і замежных джазавых фестываляў. У рэпертыары музыканта вялікая колькасць уласных твораў, а таксама класічных джазавых кампазіцый у сучаснай апрацоўцы ў стылях pop, jazz, fusion, swing, bossa і іншых.
Гурт "Харачакра" – самабыны і каларытны калектыў музыкантаў пад кіраўніцствам Зміцера Гарачка. Запамінальныя і добрыя песні ў розных жанрах, ад джаза да блюза. У складзе гурта: Зміцер Гарачка - аўтар песень, гітарыст і лідар калектыву, Дзяніс Холад - ударныя, флейта - Кацярына Ганчарова.
Аддзел навiн "Электроннага Салiгорска"