Поліэтыленавыя пляшкі пайшлі на цацкі

Салігарчанка Таццяна Бубен, прыбіральшчыца пад'ездаў дома №43 па вуліцы Леніна, знайшла прымяненне пустым поліэтыленавым пляшкам, якія заўсёды дастаўлялі ёй шэраг праблем.

Знаходзіць прыбіральшчыца выкінутай тары шмат і ў розных месцах: каля дома, у пад'ездах, нават у самых патаённых закуточках 12-павярховага дома.
Аднойчы ўбачыла, як дзеці ў Доме творчасці з такога кінутага смецця робяць цацкі. Хоць вялікім майстрам сябе не лічыла, але паспрабавала зрабіць нешта такое, каб упрыгожвала тэрыторыю каля пад'ездаў.
"Зрабіла тое, на што хапіла фантазіі. Калі людзі кажуць, што ім падабаецца маё «мастацтва», мне прыемна слухаць.

 

Вось беларуская сажалка, цвітуць белыя ліліі, а на вадзе — лебедзі. А гэта — пейзаж Егіпта. Пад пальмаю сядзіць малпа, а побач наш беларус, які на крылцах прыляцеў пагрэцца пад чужым сонцам.

Там я не была і не буду, бо на мой заробак дабрацца туды не змагу. Усё зроблена з поліэтыленавых пляшак і другіх бытавых адходаў, — расказвае Таццяна Рыгораўна. — Мне здаецца, што пасля таго, як я зрабіла гэтыя замалёўкі перад домам, людзі менш сталі кідаць смецце”.

“Прайсці побач і не заўважыць старанне Таццяны Рыгораўны немагчыма,” — кажуць жыхары дома, які яна абслугоўвае.

Уладзімір Амяльчэня, Инфо-курьер .

БЕЛАРУСКАЯ САЖАЛКА. Таццяна Бубен каля сваіх мастацкіх фантазій,  зробленых са смецця. Фота: Уладзімір Амяльчэня
БЕЛАРУСКАЯ САЖАЛКА. Таццяна Бубен каля сваіх мастацкіх фантазій, зробленых са смецця. Фота: Уладзімір Амяльчэня

Обсуждение новости здесь.