Артур Сцешыц, навучэнец Салігорскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча будаўнікоў №72, праблему летняга заробку вырашыў для сябе даўно.
Артур жыве ў вёсцы Горка Салігорскага раёна з мамаю і малодшай сястрою, адзіны мужчына ў сям'і. Пасля вучобы на лета прыязджае дадому.
"Грошы валяюцца на зямлі, трэба не ленавацца і збіраць іх, — кажа ён. — У кожным падвор'і безліч металічных непатрэбных рэчаў. Многа жалеза на ўзмежках палёў, на берагах каналаў, на адхонах дарог. Мінулым летам я здаў металу больш чым на 250 тысяч, у гэтым годзе назбіраў не меней. А яшчэ летам ягады і грыбы. Летась я штодзень збіраў не меней 8 -10 кіло.
Артура абяцалі ў вучылішчы адправіць на практыку ў будаўнічую арганізацыю.
«За гэтыя дні таксама будуць грошы», — сказаў на развітанне хлопец.
ГРОШЫ З ХЛАМА. Выкінуты суседам халадзільнік пойдзе да кучы, якая, па словах Артура Сцешыца, ператворыцца ў грошы. Фота: Уладзімір Амяльчэня
Уладзімір Амяльчэня, Iнфа-кур'ер