Мікалай Пратасеня, кіраўнік студыі “Скарбонка” Салігорскага раённага Цэнтра дзіцячай творчасці, стаў Лаурэатам шостага рэгіянальнага свята-конкурса “Гліняны звон”.
Конкурс прайшоў 30 ліпеня ў гарадскім пасёлку Івянец Мінскай вобласці. Мэта свята – выяўленне стану і перспектыў развіцця ганчарных рамёстваў Мінскай вобласці. Журы ўзначальваў Яўген Сахута, дотар мастацтвазнаўства, прафесар, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.
“На гэты конкурс з’ехаліся ганчары амаль з усіх куточкаў Мінскай вобласці”, — расказаў карэспандэнту “ІК” Мікалай Пратасеня – Салігорская каманда па колькасці ўдзельнікаў была на трэцім месцы пасля каманды Івянца і Лагойска, дзе ганчарныя вырабы яшчэ карыстаюцца попытам.
Конкурс складаўся з двух этапаў: гатовых вырабаў і зробленых на месцы у адведзены час. Як адзначылі удзельнікі, складанасць другога этапа была ў тым, што усё рабілася на адкрытым паветры,
пад сонцам, — таму гліна хутка губляла пластыку.
Усе члены Салігорскай каманды узнагароджаны Дыпломамі пераможцаў, а Мікалай Пратасеня артымаў да Дыплома Лаурэата сярвіз для кавы.
Каманда Салігорска ўдзячна кіраўніцтву ОАО “Беларуськалій” за выдзелены аўтатранспарт.
Уладзімір Амяльчэня, kurjer.info