Кубак Беларусі: Шахцёр – Нёман (рэпартаж з матчу)

 Сёння ў Спартова-відовішчным комплексе Салігорска адбыўся матч Кубка Беларусі па хакеі. Сустракаліся хакейны клуб “Шахцёр” і хакейны клуб “Нёман”. Варта адзначыць што гэта была першая хатняя гульня гарнякоў.

Першыя хвіліны салігорцы правялі больш актыўна і літаральна першы ж шквал нападаў стаў галявым. Гаспадары пісьменна рэалізавалі перавагу ў двух гульцоў. Яўген Кавыршын аддаў перадачу Андрэю Антонаву, а той на клюшку Віталію Люткевичу. Люткевич жа сходу адправіў шайбу ў сетку варот.Перыяд праходзіў з велізарнай перавагай гаспадароў. Госці пераважна дзейнічалі на контратаках. Пасля некалькіх няўдалых кідкоў і штангі да канца перыяду ціск прынес свае плады. Віктар Андрушчанкадамагаецца свайго. Галявая перадача на рахунку Алега Шафарэнкі іСяргея Дразда.

Кубак Беларусі: Шахцёр – Нёман (рэпартаж з матчу)

Другі перыяд пачаўся гэтак жа як і папярэдні, аднак гаспадарам усё ніяк не шанцавала. А вось “Нёман” праводзіць нечаканы напад і забівае. Мабыць госці прыстасаваліся да гульні салігорцаў? Госці і далей гуляюць актыўна і літаральна праз пяць хвілін параўноўваюць лік матчу. ВызначыўсяАляксандр Любімаў. У канцы перыяду малым штрафам пакаралі гульца “Шахцёра” Арцёма Дзямкова і двух гульцоў “Нёмана” Аляксандра Любімава і Аляксандра Бобкіна. Удалы перыяд для гасцей.

У трэцім перыядзе гульцы “Шахцёра” рэалізоўваюць колькасную перавагу 3-2. Трыбуны узрадаваліся! Перыяд атрымаўся найболей захапляльным. “Гарнякі” павялічылі тэмп гульні. Таксама варта адзначыць выдатную гульню фінскага брамніка Міку Оксу, які некалькі разоў выратаваў каманду ў вельмі складаных момантах. Яшчэ адзін хуткі напад гарнякоў завяршылася ўзяццем варот. Георгій Разанцаў патрапіў у блізкі верхні кут.

Напруга ў матчы ўзрастала з кожнай хвілінай. На нервах не падзялілі штосьці паміж сабой Разанцаў і Любімаў. Бойка і суддзі некалькі хвілін разнімаюць гульцоў. Трыбуны ўстаюць і шалеюць. Пасля некаторых нарад абодва гульца атрымліваюць пяціхвілінны штраф і дадаткова выдаляюцца да канца гульні. Апошнія хвіліны матчу “Нёман” зрабіў некалькі добрых нападаў, але Міка Окса быў на вышыні.

Выніковы рахунак 4-2 цалкам заканамерны. “Шахцёр” прадэманстраваў вельмі якасную гульню і заслужана перамог. На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер каманды Андрэй Гусаў выказаў меркаванне, што пасля сённяшняй гульні колькасць заўзятараў на матчах павінна ўзрасці. Галоўны ж трэнер “Нёмана” Дзмітрый Краўчанка адной з чыннікаў паразы стаў лепшы па яго меркаванні склад каманды суперніка.

Не абыйшлося на першым матчы і без накладак. Падчас матчу не былі вызначаны лепшыя гульцы і трэнерам ужо на прэс-канферэнцыі было зададзена пытанне: “Назавіце двух лепшых гульцоў сваёй каманды“. Краўчанка ацаніў што ўсе гульцы каманды згулялі нядрэнна і не вылучыў ніводнага з гульцоў. А Андрэй Гусаў вылучыў Мику Оксу, заўважу што ён ужо другі раз адзін з лепшых гульцоў у складзе гарнякоў.

ШАХЦЁР (Салігорск) – НЁМАН (Гродна) 4:2 (2:0, 0:2, 2:0)
07.08.2009@18:30. г. Салігорск, Спартова-відовішчны комплекс, 1000 гледачоў.
СУДДЗІ: Валерый Жаглоў, Віктар Пляц, Валерый Жук, Іван Гапотчанка.
СКЛАДЫ:
ШАХЦЁР: Окса; Люткевіч – Антонаў, Андрушчанка – Шафарэнка – Кавыршын; Сушко -
Шынкевіч, Дудзік – Задзялёнаў (к) – Кукушкін; Шведаў – Нагачоў, Дзямкоў – Дрозд – Камбовіч;
Сырэй – Яфіменка, Каркоцкі – Разанцаў – Антоненка. Галоўны трэнер: Андрэй Гусаў.
НЁМАН: Зарудны; Медзведзеў – Любімаў, Малашкевіч – Лісічкін – Шэвелёў; Едзешка -
Лупандзін, Бондарэў – Ластавецкі – Бобкін; Саяпін – Гарошка, Паўловіч – Караткевіч – Панцыраў; Арлюк – А. Маляўка – С. Маляўка. Галоўны трэнер: Дзмітрый Краўчанка.
ГАЛЫ: 02:54 1-0 Люткевіч (Кавыршын, Антонаў – больш.); 18:21 2-0Андрушчанка (Шафарэнка, Дрозд); 32:16 2-1 Арлюк (Шэвелёў, Гарошка); 39:14 2-2 Любімаў (Шэвелёў); 40:59 3-2 Антонаў (Андрушчанка, Шафарэнка – больш.); 49:03 4-2 Разанцаў.
БРАМНІКІ: Окса (00:00-60:00 – 92.86%) – Зарудны (00:00-60:00 – 87.88%).
КІДКІ: 33-28 (11-8, 10-9, 12-11).
ШТРАФЫ: 57-43 (4-6, 4-8, 49-29).
ШАХЦЁР: Разанцаў – 27, Нагачоў – 10, Сушко, Дудик – 4, Дзямков, Рязанцев.
НЁМАН: Любімаў – 27, Лупандзін – 4, С. Маляўка, Арлюк, Мядведзеў, Бондараў, Бобкін, Гарошка.

Міхаіл ДАЙЛІД

http://www.hockeyby.org/

 {mos_fb_discuss:2}