Фінальны тур праекта “Музычны Форум’2008”.

 14 лютага скончыўся чацьвёрты па ліку конкурс эстрадных вакалістаў “Музычны Форум’2008”.
Імпрэза адбылася ў канцэртнай залі Салігорскай школе мастацтваў.
Паўтары гадзіны журы й слухачы ў зале назіралі за тым, як фіналісты праекта выконвалі сваі песьні на беларускай, расейскай ды замежнай мовах. Усе яны здзівілі тых сваіх знаёмых, якія ўпершыню бачылі гэтых новых “зорак” на сцэне. Праграма атрымалася разнастайнай і цікавай: гучалі як вядомыя хіты, так і песьні, якія слухачы пачулі ўпершыню. На працягу ўсяго конкурснага праслухоўваньня прафесійнае журы выказвала свае пажаданьні канкурсантам і давала вельмі дакладныя парады. Заля ўвесь час падтрымлівала выканаўцаў бурнымі апладысментамі, а белакрылы Анёл нагадваў аб тым, што вечар сьвяточны – дзень Сьвятога Валянціна.

Фіналісты мінулых Музформаў, а таксама гурт “Drum&Fest” завершыли святочную праграму.
Вынікі сёлетняга Музынага Форуму:

Трэцяе месца – Павал Панцялееў.

Другое месца падзялілі між сабой Алена Міхнюк і Крысціна Мацюшонак.
Пераможцам стала самя яскравая канкурсантка – Настасся Міклашэўская.

Нашыя вiншаваннi арганiзатарам i пераможцам.

{mos_fb_discuss:2}