У Салігорску будзе алея імя Янкі Купалы

{datsopic id=52 align=left}Салігорскі гарвыканкам даў дазвол на адкрыцьцё ў горадзе алеі імя Янкі Купалы. Заяўку на гэта падаваў у траўні грамадзкі актывіст Аляксей Валабуеў. Праўда, яшчэ ня вызначалася месца, дзе будзе пасаджаная гэтая алея — ініцыятары ніяк ня могуць сустрэцца з галоўным архітэктарам гораду сп-няй Кругловай, каб абмеркаваць канкрэтнае месца. Закладка алеі заплянаванае на восень, бо летам праз надвор’е рабіць гэта нельга. Апроч алеі, мясцовыя дэмакратычныя актывісты зьбіраюцца ўсталяваць у гэтым месцы шыльду ў гонар Купалы і паставіць лаву.

{mos_fb_discuss:2} 

Зьміцер Панкавец, Наша Ніва