"Квітней наша родная мова!" - пад такім дэвізам прайшлі мерапрыемствы ў Дзяржаўнай установе адукацыі "Яслі-сад № 12 "Бярозка" г. Салігорска" 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы.
У гэты дзень у дзіцячым садку былі арганізаваны розныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце. Было премна назіраць, як з самай раніцы выхаванцы віталі адзін аднаго на роднай мове, жадалі добрага ранку выхавацелю.
Дзеці старэйшай группы пабывалі ў краязнаўчым музеі, дзе пазнаеміліся з прыродай роднага краю, яго цудоўнымі звярамі.
А выхаванцы сярэдніх груп наведалі дзіцячую бібліятэку, павіталі людзей, якія працуюць у ей, разгледзелі выставу кніг на беларускай мове, сталі гледачамі спектаклю з удзелам лялек па матывам беларускай народнай казкі "Піліпка-сынок".
Для дзяцей малодшага ўзросту ў групах дашкольнай установы былі арганізаваны выставы кніг "З любоўю да роднай мовы", для зусім маленькіх выхаванцаў - літаратурная гасцеўня "Беларускія чытанкі-забаўлянкі для самых маленькіх".
Таксама ў гэты дзень з усімі дзецьмі ў дзіцячым садку праведзены бяседы пра Міжнародны дзень роднай мовы, арганізованы беларускія гульні.
Канешне, гэты дзень не абышоўся і без бацькоў. З дапамогай іх была створана выстава малюнкаў, якія яны падрыхтавалі з дзецьмі дома "Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску".
Для бацькоў былі падрыхтаваны інфармацыйныя лісткі, у якіх былі размешчаны практычныя парады пра тое, якія кніжкі на беларускай мове можна прачытаць дзецям у вольны час. Лісткі былі аформлены ў займальнай форме, якія не патрабавалаі ад бацькоў шмат часу на пошук патрэбнай інфармацыі. Ім дастаткова было толькі скарыстацца тэлефонам з праграмай для чытання QR-кодаў.
Отдел новостей "Электронного Солигорска"