Для талента няма перашкод. Гэта даказалі 16 чэрвеня 2018 года удзельнікі абласнога свята народнай творчасці “Нясвіжскі фэст”, у рамках якога таксама адбыліся фестываль народнай музыкі “Грай, гармонік” і свята-конкурс майстроў саломапляцення “Саламяныя дзівосы”.
У Нясвіжы сабраліся больш паўсотні прыхільнікаў народнай творчасці з розных раёнаў Міншчыны. Стаць ўдзельнікамі фэста былі запрошаны таксама і аматарскія калектывы інструментальнага жанра і майстры народнай творчасці Салігорскага раёна.
На гарадской плошчы каля ратушы можна было палюбавацца ўнікальнымі работамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сувенірамі і набыць найболей упадабаныя з іх, паслухаць музыку і захапіцца арыгінальнымі ўборамі ўдзельнікаў фэсту.
Фэст пачаўся з шэсця ўдзельнікаў. Потым рушылі ўслед майстар-класы па пляценні з саломы, танцы, музычныя выступы і, менавіта, конкурсныя праграмы, па вынікам якіх дыпломы І ступені атрымалі:
Марына Дзябрэй - за выдатнае валоданне майстэрствам саломапляцення і лепшую саламяную скульптуру на свяце-конкурсе майстроў саломапляцення “Саламяныя дзівосы”.
Алена Сцешыц - за выдатнае валоданне майстэрствам саломапляцення і лепшыя саламяные кветкі на свяце-конкурсе майстроў саломапляцення “Саламяныя дзівосы”.
Надзея Усовіч - у абласным фестывалі народнай музыкі “Грай, гармонік!”
Дыплом ІІ ступені атрымала:
Людміла Яшына – за выдатнае ўвасабленне мастацкага вобраза і лепшую аплікацыю саломкай по цвёрдай паверхні на свяце-конкурсе майстроў саломапляцення “Саламяныя дзівосы”.
Дыплом лепшага сямейнага калектыву атрымалі:
Ірына і Марыя Валатовіч – за беражлівае стаўленне да захавання традыцый саломапляцення на свяце-конкурсе майстроў саломапляцення “Саламяныя дзівосы”.
Артыкул даслаў ГУК “Культурна-дасугавы цэнтр Салігорскага раёна”