"Калядую-калядую, каўбасу чую!". Каляды ў санаторыi "Бярозка"

Каляды – комплекс зімовых свят дахрысціянскага паходжання (звязаных з часам зімовага сонцастаяння), пазней прымеркаваных да рэлігійных свят ад Божага Нараджэння да Вадохрышча ці Трох Каралей (з вечара 24 снежня да 6 студзеня ўключна ў католікаў, з вечара 6 студзеня да 19 студзеня ўключна ў праваслаўных). Пашырыўшыся сярод славянскіх народаў, гэтая традыцыя паўсюдна атрымала назву “каляды”.

Вось так распачалі каляды і госці ! Вясёлая каза танцавала, пакуль не ўпала. Цыганка наварыжыла, што ў кожнага чалавека ў гэтым годзе будзе толькі дабрабыт і шчасце. Маленькія героі - зайка і гномік з задавальненнем збіралі цукеркі і другія шчодрыя прысмакі. А астатнія героі пажадалі ўсім шчаслівага Ражства.

Віншуем Вас, паважаныя сябры са святам. Жадаем, каб цёплымі і гасціннымі былі Вашы дамы, каб светла і лёгка было на сэрцы ад добрых падзей і навін, каб добрыя людзі сустракаліся на шляху, здольныя на годныя ўчынкі.
Натхнення, кахання і шчасця Вам!

Гуляния в санатории Березка Солигорск

Гуляния в санатории Березка Солигорск

Гуляния в санатории Березка Солигорск

Гуляния в санатории Березка Солигорск

Отдел новостей "Электронного Солигорска" по информации Санатория Березка

Массажистов на дому ищите тут