Другога лістапада ў шыкоўнай зале адноўленнага санаторыя "Бярозка" прайшоў канцэрт "Песні зямлі беларускай" - ансамбля ветэранаў педагагічнай працы "Натхненне" (кіраўнік Ларыса Гулкоўская).
На сцэну выйшлі прыгожыя жанчыны і адразу ўзялі ў палон слухачоў у зале.
Вяла канцэрт вядомая салігорская паэтэса Валянціна Бабко-Алешкевіч. Да кожнай песні ў яе была свая вершаваная падводка.


Зал неаднаразова крычаў біс выканаўцам. Асабліва спадабаліся беларускія народныя песні ў выкананні салістак ансамблю Ларысы Крывулька, Зоі Друброўскай, Раісы Мазур. Песні Ларысы Гулкоўскай "Наш Салігорск " і "Маёй Беларусі" дыхалі любоўю да роднага горада і краіны.


Ансамбль настаунікаў спяваў шчыра і весела. Песні "Вочы чорныя", "Гары касцёр", "За туманам", - захапілі слухачоў, і яны падпявалі разам з ансамблем. У зале прысутнічалі адпачываючыя калегі і былыя вучні спявачак.


Выдатны твор "Аве: Марыя!" завершыў праграму канцэрта, які прайшоў у цёплай абстаноўцы і пакінуў у сэрцах прысутнічых вялікую ўдзячнасць і павагу. Як заўседы настаўнікі неслі добрае, светлае, вечнае.


С 6 ноября - новое расписание солигорских автобусов №19 и 19А
Фотофакт. Еще один магазин "Златка" открылся в Солигорске