Калi традыцыя ажывае... Ансамбль "БЯСЕДА" запрашае на канцэрт у Салiгорску

Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь ансамбль народнай музыкi "Бяседа" запрашае на канцэрт у Салiгорску, якi адбудзецца 16 лютага, пачатак - 18.00. Кош квiткоў - 8, 10, 12 BYN.

За маладых», «Чарка на пасашок», «Запрагай-ка, бацька, коней» — па гэтых хітах з лёгкасцю пазнаюць ансамбль «Бяседа».

Аснова яго рэпертуару — народная музыка ў яе самых разнастайных праявах. Фальклорная традыцыя ажывае на канцэртах «Бяседы», калі спалучаюцца харавыя, сольныя, інструментальныя нумары. Выканаўцы ў нацыянальных строях здзіўляюць майстэрствам і арганічным гучаннем.

Ансамбль быў створаны ў 1991 годзе і за гэты час набыў вядомасць не толькі на радзіме, але і за мяжой. Сёння калектыў складаецца з адзінаццаці чалавек: чатырох салістаў і сямі музыкантаў. Пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі кампазітара Леаніда Захлеўнага «Бяседа» неаднойчы ўдзельнічала ў міжнародных фальклорных фестывалях: «Славянскі базар у Віцебску», «Фестываль беларускай песні і паэзіі» (г. Маладзечна), «Дажынкі» і інш. Дзякуючы «Бяседзе» беларускую песню пазнаюць у Швецыі, Карэі, Партугаліі, Аўстрыі, Польшы, Румыніі, Латвіі, Літве, Расіі, Украіне.

«Бяседа» актыўна гастралюе, аўдыязапісы ансамбля папаўняюць фонд Беларускага радыё. Артысты часта прымаюць удзел у папулярных радыё- і тэлепраграмах. На кожным канцэрце музыканты ствараюць асаблівую атмасферу, якая дорыць мноства станоўчых эмоцый і забяспечвае добры настрой. Запрашаем і вас далучыцца да гэтага песеннага свята.

beseda

Отдел новостей "Электронного Солигорска"