С праздником Победы! Поздравления от начальника Солигорского ГРОЧС

Паважаныя жыхары Салігорскага раёна!
Ад імя ратавальнікаў-пажарных Салігорскага раена і мяне асабіста прыміце сардэчныя віншаванні з Днем Перамогі!

 

 

В.Г.Ефанков начальник Солигорского ГРОЧС

Гэты знамянальны дзень, які аб'ядноўвае ўвесь беларускі народ - даніна павагі ветэранам, якія сваім неацэнным подзвігам у гады вайны адстаялі перамогу, свабоду і незалежнасць роднай зямлі. У сэрцах мы захоўваем не толькі мужнасць, гераізм, адвагу нашых воінаў і працаўнікоў тылу, але і горыч страт ваеннага ліхалецця.

У гэты святочны дзень прыміце пажаданні моцнага здароўя і дабрабыту, невычэрпнай энергіі і аптымізму. Заставайцеся бадзёрымi і здаровымi яшчэ на доўгія гады. Няхай побач з Вамi заўсёды будуць блізкія людзі, якія Вас шчыра любяць і паважаюць.
Са святам!

З павагай,
начальнік Салігорскага ГРАНС
падпалкоўнік унутранай службы В. Г. Ефанкоў