Мінулае і сённяшні дзень – будучыня нашай краіны. Мы звяртаемся да сваёй самабытнай культуры, згадваем пра свае карані, бо народная культура беларусаў базіруецца на глыбокіх традыцыях, якія адлюстроўваюць асаблівасці вытворчай дзейнасці і духоўны патэнцыял народа.
Запрашаем Вас уноч з 13 на 14 студзеня 2016 года прыняць удзел у святкаванні аднаго з найцікавейшых традыцыйных беларускіх абрадаў “Шчодрык”, які па сёняшні дзень захаваўся ў в.Рог Салігорскага раёна менавіта ў тым выглядзе, у якім яго ведалі нашы продкі. К слову, абрад мае статус “Гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі”.
Вы атрымаеце магчымасць пазнаеміцца з традыцыйнымі маскіраванымі персанажамі: Гаспадыняй, Казой, Жураўлём, а таксама з унікальным персанажам у гурце шчадравальнікаў – Дзедам Продкам у берасцяной маске, аналагаў якой намя на Беларусі.
У ходзе свята жадаючыя:
- прымуць удзел у інтэрактыўнай дзее “Шчодрык”, з абыходам некалькіх сялянскіх двароў в. Восава Салігорскага раёна;
- далучацца да традыцыі варожбы і даведаюцца пра сваю будучыню ў надыходзячым 2016 годзе;
- пазнаемяцца з кутком-музеем традыцыйнага беларускага пояса на базе Восаўскага СДК Салігорскага раёна;
-прымуць удзел у майстар-класе па вырабу берасцяной маскі;
- разам з удзельнікамі народнага фальклорнага калектыву “Палескія крыніцы” Восаўскага СДК станчаць традыцыйныя беларускія танцы;
- пакаштуюць святочныя стравы беларускай традыцыйнай кухні.
Таксама, увесь час у ходзе свята гучыць беларуская народная музыка і песні ў выкананні народнага фальклорнага калектыва “Палескія крыніцы” і яго калектыва-спадарожніка “Раўчук” Восаўскага СДК.
Усім прысутнічаючым абяцаем толькі станоўчыя эмоцыі і прыемны адпачынак.
Свята адбудзецца 13 студзеня ў 18.00 на вул.Працоўнай весцы Восава Салігорскага раёна. Кошт квіткоў 150 000 беларускіх рублёў. Транспартныя выдаткі не ўваходзяць у кошт квітка.
Даведкі і заяўкі прымаюцца па тэлефонам: 8 (0174)22-05-63, 22-05-37