Спецыфіка каляндарна-абрадавых традыцый Салігорскага раёна мае сваю непаўторную асаблівасць, якая выяўляецца ў разнастайнасці формаў і спосабаў іх увасаблення.
Па сённяшні дзень абрад “Шчодрык” захаваўся ў вёсцы Рог Салігорскага раёна ў тым выглядзе, у якім яго ведалі нашы продкі. Абрад праводзіцца на Шчодры вечар (у ноч з 13 на 14 студзеня). Захавалі і перадалі яго сваім дзецям і ўнукам удзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Палескія крыніцы” Восаўскага сельскага Дома культуры.
Адбываецца абрад “Шчодрык” з удзелам традыцыйных маскіраваных персанажаў. Найбольш унікальны персанаж у гурце шчадравальнікаў – гэта дзед Продак і яго берасцяная маска, аналагаў якой больш няма на Беларусі.
Запрашаем усіх удзельнікаў і жадаючых 13 студзеня 2015г. ў 18.00 (збор каля Восаўскага сельскага Дома культуры Салігорскага раёна) разам з народным фальклорным калектывам “Палескія крыніцы”акунуцца ў атмасферу надзвычай старажытных і своеасаблівых з’яў каляндарна-песеннай культуры, якая вызначаецца сваёй этнаграфічнай арыгінальнасцю, своеасаблівасцю музычнага стылю.
Таксама прапануем рэпартаж аб мiнулагоднiм абрадзе "Шчодрык".