Таталiна - мэбля для шчаслiвага жыцця!

Кажуць, што акружаючы сябе прыгожымі рэчамі, мы змяняем свет вакол сябе. Хопіць ісці на кампрамісы, калі гаворка ідзе пра рэчы, у цеснай сувязі з якімі вы знаходзіцеся гадамі, а часам нават дзесяцігоддзямі! Прыйшла пара змяніць наваколле! 

Мэбля ад салона «Таталiна» - гэта ўнікальная магчымасць зрабіць свой свет больш прыгожым, светлым і ўтульным ўжо сёння! У адрозненнi ад іншых  бяздушных матэр’ялаў, драўляная мэбля мае ўласцівасць захоўваць гісторыю. Менавіта старыя дарагія многім людзям рэчы складаюць аснову самых светлых i добрых дзіцячых успамінаў. Элітная мэбля з цэльнай хвоі ад салона-крамы «Таталiна» стане не проста яркім  упрыгожаннем вашага дома сёння, але i сапраўдным антыкварыятам з цягам часу. Мэбля з жывых  прыродных матэрыялаў ніколі не выйдзе з моды і не састарыцца, час не ўладны над ёй - з гадамі яна толькі набывае асаблівы шарм, становiцца  неацэнным творам мастацтва, годным выставачных музейных залаў.

У нашай мэблі спалучаецца якасць, стыль, высакароднасць і раскоша  - усё тое, што вы хацелі б бачыць у пакоях свайго дома. У краме «Таталiна» вы заўсёды знойдзеце мэблю для любога кутка хатняй прасторы, не залежна ад таго, якi пакой вы вырашылі ўладкаваць.

ВIТАЛЬНЯ.  У той час калi тэатр пачынаецца з вешалкі, ваш дом пачынаецца менaвiта з яе. Вiтальня з мэбляй  ад «Таталiны» стане візітнай карткай вашага дома.

ГАСЦЕУНЯ з нашай мэбляй стане прадметам вашага гонару і падкрэсліць ваш бездакорны густ. Гасцёўня з цэльнай хвоі - гэта яшчэ больш прыемных сяброўскіх вечароў ў вашым доме.

Хваевая мэбля на КУХНI  - мара любой гаспадыні, бо на такой кухні хочацца тварыць, а любая страва, і нават звычайны кубачак кавы, здаецца смачней і духмяней.

КАБIНЕТ. Працаваць насамрэч  прыемней за шыкоўным сталом з натуральнага дрэва, які без слоў акрэсліць самавітасць і важнасць свайго гаспадара.

ДЗIЦЯЧАЯ з цэльнай хвоi - гэта ўвасабленне вашага клопату  аб сваiм дзіцяцi, выказанае ў спалучэнні прыгажосці, гармоніі формаў і ліній, экалагічнасці і маленькай часцінкі чарадзейства, якую магло захаваць толькі сапраўднае дрэва.

ЛАЗЕНКА. Сапраўды добрую ​​раніцу вам забяспечыць часцiнка прыроды ў вашай лазенцы. Мэбля з масіва падорыць цяпло і ўтульнасць, якiх так часта не хапае гэтаму пакою.

Мэбля ад «Таталiны» для ГАРДЭРОБНАЙ  -  гэта не толькі эрганамічнасць, зручнасць захоўвання і шматфункцыянальнасць, але і аптымальны мiкраклiмат для вашых любімых рэчаў.

СПАЛЬНЯ з цэльнай хвоi – гэта  камфортны адпачынак, якi ў спалучэнні з прыемным водарам драўніны падорыць вам прыгожыя сны.

Салон-крама «Таталiна» - гэта:

·         экалагічная мэбля, аксэсуары і прадметы інтэр’еру для любога пакоя;

·         нiзкiя цэны;

·         iндывідуальны падыход да кожнага кліента;

·         багаты выбар і пастаяннае абнаўленне асартыменту.

«Таталiна» - мэбля для шчаслівага жыцця. Жыцця, дзе пануе цяпло бабуліных пярын, пахі, знаёмыя з дзяцінства, бясконцая мяккасць і цеплыня  хатняга ачага.

Чакаем Вас па адрасу: вул. Будаунiкоу, 32А з 10.00 да 19.00 (нядзеля – да 18.00)

*На правах рэкламы

{NO COMMENTS}