Унiкальны абрад "Шчадрэц" адбудзецца ў Салiгорскiм раене. Кожны мае магчымасць прыняць удзел

обряд Щедрец Солигорский районСпецыфіка каляндарна-абрадавых традыцый Салігорскага раёна мае сваю непаўторную асаблівасць, якая выяўляецца ў разнастайнасці формаў і спосабаў іх увасаблення. Па сённяшні дзень абрад “Шчодрык” захаваўся ў вёсцы Рог Салігорскага раёна ў тым выглядзе, у якім яго ведалі нашы продкі. Абрад праводзіцца на Шчодры вечар (у ноч з 13 на 14 студзеня). Захавалі і перадалі яго сваім дзецям і ўнукам удзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Палескія крыніцы” Восаўскага сельскага Дома культуры.


Адбываецца абрад “Шчодрык” з удзелам традыцыйных маскіраваных персанажаў. Найбольш унікальны персанаж у гурце шчадравальнікаў – гэта дзед Продак і яго берасцяная маска, аналагаў якой больш няма на Беларусі.

Запрашаем усіх удзельнікаў і жадаючых 13 студзеня ў 18.00 (збор каля Восаўскага сельскага Дома культуры Салігорскага раёна) акунуцца ў атмасферу надзвычай старажытных і своеасаблівых з’яў каляндарна-песеннай культуры, якая вызначаецца сваёй этнаграфічнай арыгінальнасцю і своеасаблівасцю музычнага стылю разам з народным фальклорным калектывам “Палескія крыніцы”.

Кантактныя тэлефоны: 80447981406, 80174220563 - Храловіч Марына Уладзіміраўна, Дырэктар ДУК “Культурна-дасугавы цэнтр Салігорскага раёна”.