13 студзеня 2013 года народны фальклорны калектыў “Палескія крыніцы” в. Рог (Салігорскага раёна Мінскай вобласці) запрашае прыняць удзел у святкаванні “Калядаў” у абрадзе “Шчадрэц”. Які захапляе прыгажосцю і багаццем народнай музыкі і песень, танцаў, гульняў.
Абрад “Шчадрэц”, які праводзіцца на Шчодры вечар (13 студзеня) і з’яўляецца адметным праяўленнем лакальнай культурнай традыцыі вёскі Рог Салігорскага раёна, што знаходзіцца ў раёне Чырвонага возера – тэрыторыі, якую даследчыкі традыцыйнай культуры вызначаюць як адметную захаванасцю надзвычай старажытных і сваеасаблівых з’яў каляндарна-песеннай культуры. Паўтараючыся з года ў год гэты абрад, нібыта, вяртае яго ўдзельнікаў і глядачаў у іррэальную сітуацыю першастварэння ўсяго жывога на зямлі.
Адбываецца “Шчодрык” з удзелам традыцыйных маскіраваных персанажаў. Найбольш унікальны персанаж у гурце шчадравальнікаў – гэта дзед і яго берасцяная маска, аналагаў якой больш няма на Беларусі.
У 2009 годзе каляднаму абраду “Шчадрэц” вёскі Рог быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.
Збор для жадаючых прыняць удзел у абрадзе 13 студзеня 2013 года. Пачатак у 17 гадзін.
Адрас: Вёска Восава Салігорскага раёна Мінскай вобласці, Восаўскі сельскі Дом культуры.
Кантактныя нумары тэлефонаў:
8-044-475-42-92 - Цяляк Валянціна Яфімаўна – дырэктар Восаўскага СДК
8-044-734-86-16, 8(0174)221230 - Ільюшчыц Наталля Леанідаўна – галоўны спецыяліст аддзела культуры Салігорскага райвыканкама
8-044-798-14-06, 8(0174)220563 - Храловіч Марына Уладзіміраўна - дырэктар ДУК “КДЦ Салігорскага раёна”.
Унiкальны абрад "Шчадрэц" адбудзецца ў Салiгорскiм раене. Кожны мае магчымасць прыняць удзел
- Подробности