У кіпцюрах скандынаваў

 “Наш хлопец”, “беларускі спявак” - такiя эпітэты беларускіх медыя на адрас Рыбака не маглi не зацікавіць адпаведныя спецслужбы Нарвегіі.
У казематах нарвежскай Лубянкі і так малаўтульна: цемра, пацукі, крымiнальныя аўтарытэты, якія не гавораць па-нашаму. Менавіта такія змрочныя ўражаннi на сваёй скуры адчуў экс-кіраўнік беларускай дэлегацыі на Еўрабачанні, калі ў чарговы раз нарвежскі гэбэшнік наводзіў на ягоны твар прамень лампы.

- Ну што, будзем гуляць у маўчанку? Яшчэ раз паўтараю пытанне: дзе і калі вы завербавалі Рыбака? Яўкі, паролі, мянушкі?
- Я не разумею, пра што ідзе гамонка,- прамямліў Ціхановіч (гэта быў менавіта ён), спрабуючы адвесці твар ад ад рэзкага святла.

I патрабую адваката. Вы нарываецеся на скандал. Я - заслужаны народны артыст РБ.

- Ах ты ня ведаеш? А хто называў Рыбака “наш хлопец”?! Ты будзеш калоцца, ёлупень заслужаны?

- Пасля гэтай фразы вікінг смачна прыклаўся кастэтам у мызу. Ад балявога шоку прымадона беларускай эстрады спаўзла на падлогу.

- Свенсан, ну колькі разоў я табе казаў - біць трэба сялёдкай. Так слядоў не застаецца, - пракаментаваў інцыдэнт іншы афіцэр, які знаходзіўся ў пакоі.

Скарыстаўшыся паўзай, Ціхановіч раскінуў мазгамі. А сапраўды, а што яму свеціць, калі ён будзе ўсё тупа адмаўляцць. Наўрадцi ягоны геройскі чын зацэняць на радзіме. Тым больш пасля таго як ён прафукаў да халеры дзяржаўнага бабла на тым Елфімаве.

А ў выпадку калабарацыі, - працягваў разважаць муж Паплаўскай, - перад ім адчыняюцца шалёныя перспектывы. Спачатку, праўда, хутчэй за ўсё ён будзе служыць звычайным паліцаям Аднак нават тут ёсць прастора для творчай самадзейнасці. У свядомасці артыста паўставалі захапляючыя малюнкі: вось ён стварае ВІА “Паліцэйскія верасы”, вось іх хіт “Матка, яйкі” штурмуе рэйтынгі MTV, вось ён на пляжы Малібу зажыгае з Брытні Спірс.

Ролік фантазій перараваў ёнк ката: алё, гараж! Дык, што будзем калоцца?     

- Добра, я ўсё скажу. Толькі па нырках ня бейце. Значыць так пішыце: Рыбака мы завербавалі, калі ён яшчэ ў мінскі садзік хадзіў. Ён ужо тады быў зацятым камуністам. У нашых файлах ён праходзіць пад мянушкай Эскімо.

Нарвежцы кінуліся запісваць лабуду, якую аджыгаў выканаўца бессмяротнага хіта “Малінаўкі заслышав голасок”  

- А як ён перадае вам інфармацыю? Прозвішча беларускай піяністкі?

Аляксандр гальванізаваў фантазію:
- Нам не патрэбная піяністка. Ён усё перадае наўпрост са сцэны, калі лабае на скрыпцы: там кожная нота - гэта зашыфраваная літара.

- Нарвежскія чэкісты, афігеўшыя ад прафесінага ўзроўня беларускіх калегаў, пакідалі ручкі і блакноты. У гэты момант яны адчувалі сябе поўнымі калхазанамі.

- Добра… -  Усё, што мог выдавіць той, якога звалі Свенсан  Напішыце нам код шыфру і можаце ісці  

Служу каралю Олафу трынаццатаму, - бодра сказаў на развітанне апраўляючыся на нары сважавыраблены Квіслінг.  Як толькі Ціхановіча вывялі, афіцэры заселі разшыфроўваць тэкст песню Рыбака fairy tale, якую ён выконваў на Еўрабачанні  

Атрымалася наступнае: “перадайце Вергейчыку, каб Макавчіка больш не выпускаў. Зноў аблажаемся як тады з ФК «Мінск».

Лёлiк Ушкiн для Электроннага Салiгорску

{mos_fb_discuss:2}