Выдатная навіна!

 Хутка пачнецца “Музычны Форум ‘ 2008″ - чацвёрты па ліку конкурс вакалістаў ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў.

За мінулыя тры гады шмат маладых людзей адшукалі свае месцы на эстрадзе Салігорска і Мінскай вобласці, дзякуючы гэтаму праекту.
Фіналісты конкурса вядомыя як на Салігорскіх сцэнах, так і на канале “ОНТ”.

Пачынаем наступны “курс” выхавання новых вакалістаў. Кастынг адбудзецца 4 і 5 кастрычніка, з 12 да 18 гадзін на сцэне Салігорскай дзіцячай школы мастацтваў (вул. Л.Камсамола 19).

Калі ласка! Запрашаем паспрабаваць сябе ў якасці эстраднага артыста!

Выбар песні для кастынгу - вольны, выконваецца акапельна (куплет і прыпеў).

Пераможцы малодшай узроставай групы прымуць удзел у праекце "Звуки школ".

Пераможцы старэйшай узроставай групы прымуць удзел у канцэрце да Дню Святога Валенціна, што пройдзе сумесна з зоркамі Беларускай эстрады.

Тэлефоны для даведак: 
+375 29 504 53 03 - Каця.
+375 29 383 67 91 - Насця.

Паштовая скрыня: muzforum@tut.by
Блог праекту: http://muzforum.blog.tut.by/

{mos_fb_discuss:7}