Isakow писал(а):
Так ехал бы в США.
Спадар паважаны, прашу не казаць, куды мне ехаць і куды не, чым займацца і чым не. Як-небудзь сам разьбяруся. Для пратаколу заўважу толькі, што зараз знаходжуся ў ЗША і гэта мне не перашкаджае любіць Беларусь, Салігорск, паважаць людзей якія на Радзіме жывуць ды працуюць ды маюць уласныя думкі. І паважаць людзей якія маюць таксама галаву для таго, каб аналізаваць падзеі, якія камэнтуюцца расейскімі ды прарасейскімі беларускімі СМІ (ОНТ, РТР, НТБ, што там яшчэ?) і рабіць свае ўласныя высновы. Ды і нават да тых, хто зазамбіравана глядзіць на сьвет, я навучыўся ставіцца з павагай. Бо, па-першае, - гэта Чалавек, які годны таго каб яго паважалі! Тады, можа, і ў яго будзе іншае жыцьцё і іншыя думкі.
Там гляди мэр как мэр презик черножопая демократическая обезъянка радовать будет.
Папракаць людзей па колеру скуры - самае агіднае, што можна рабіць. Чым Вы лепш тых, хто мільёнамі касіў габрэяў за то, што яны габрэі? Ці тых нквдыстаў, што касілі беларусаў-каталікоў? Лепш пазбаўцеся сваіх фашыстоўскіх поглядаў. Яны Вам карысьці не прынясуць.
А Я вот Родину люблю, Солигорск люблю, Браниславовича уважаю такого какой есть.
Малайца. +1. Толькі Рыма, ведаю па сваім досьведзе, паважаць людзей не навучыўся.
США у руля так мы тем более рабами будем и я и ты. Я бы только за Осетию Америку на дно океана опустил с ее демократией, не говоря про Вьетнам, Ирак, Африку, Украину, Грузию, Югослаию,
Беларусь павінна праводзіць сваю палітыку, баронячы свае інтарэсы. Праўда, пра гэта прымытая расейскімі навіннымі памоямі Ваша галава думаць яшчэ не пачала. Таму што ў навінах пра гэта не кажуць. Там людзей з дня ў дзень татальна настройваюць супраць ЗША, перасасваючы кожны нэгатыўны эпізод. Лепш бы ўзьнімалі тую ж праблему спойваньня расейскай правінцыі ды жахлівай дэмаграфічнай абстаноўкі.
А пра Грузію - для прафілактыкі паглядзіце, напрыклад, фільм зьняты грузінскімі журналістамі. як кажуць, каб ведаць праўду - трэба выслухаць два бакі. Так паслухайце і другі, не палагаючыся на "чэсных" рускіх журналістаў.
Дук Вам бороться с Америкой по одну сторону еще очь долго до конца дней своих, и мимо, Все равно победа за нами, Амереке как сказал БОДРОВ скоро будет КИРДЫК!!! А ваши взгляды предательские, досадно что не родина вас беларускай мове научила а США!!!!
Навошта бароцца з Амэрыкай? Спачатку б жыхарам сваёй краіны ў вёску сьвятло, вады ды газ правялі. Трэба рабіць усё не супраць чагосьці, а за. Тады і будзе плён.
Паслухаеш Вас, дык Амэрыка - гэта татальнае зло. Так не бывае. Тым больш у 300-мільённай краіне. Праблемы ёсьць паўсюль. Толькі іх узровень адрозьніваецца. І, дарэчы ўявіўшы, што Амэрыцы прыйшоў раптам, як Вы кажаце, кірдык, з гэтага Беларусь нічога добрага выніку мець не будзе. Як і іншыя краіны сьвету. Калі, вядома, толькі ў расейскіх навінах спэцыяльна для Вас ня скажуць адваротнае
А глыбакамысьленыя высновы пра то, хто каго навучыў белмове пакіньце пры сабе. Лепш падумайце, дзякуючы якой краіне і ўплыву якой краіны зараз 99% гарадскога насельніцтва Беларусі размаўляе на расейскай, а сытуацыя працягвае ў гэтым сэнсе пагаршацца.
Меньш нэгатыву ў сваіх думках - будзеце самі здаравейшыя. Настройвайце сябе "за", а не "супраць". Тады палепшыцца і Ваша жыцьцё, і тых, хто побач.
Выбачайце, што там зашмат літар
Але пару хвілін беларускай мовы ў дзень Вам дакладна не пашкодзіць