Оппозиция о esoligorsk.net и не только...
Добавлено: 12 ноя 2011 06:57
Рэйтынг цэнзуры салігорскіх СМІ
Дата публікацыі: 11.11.2011
Салігорскія праваабаронцы склалі рэйтынг найбольш цэнзураваных медыяў Салігоршчыны. Гэткі топ на іх думку выглядае наступным чынам:
1. Газета “Шахцёр” - абсалютны кантроль з боку ўлады, аніякага вальнадумства ці нават намёку на аб’ектыўнасць. Выданне загнанае ў культурніцка-кагласнае “гета”. Пераважаюць матэрыялы прапагандыскага зместу, ухваляючыя дзеючае кіраўніцтва краіны і рэгіёна ды зневажаючыя апанентаў улады. Форма ўласнасці - дзяржаўная.
2. Газета “Лідэр-Прэс” - змест выдання абмежаваны тым самым культурніцкім “гета” як і ў газеце “Шахцёр”, аднак прапагнадысцкага трэшу мае на парадак менш. Зрэшты інфмармацыйных матэрыялаў у “Лідэр-Прэсе” менш у прынцыпе, што тлумачыцца рэкламнай скіраванасцю газеты ды ў большай ступені самацэзрурай з боку ўладальніка, а не дзяржавы. Форма ўласнасці - прыватная.
3. Сайт “Электронны Салігорск” - калісьці свабодны інфармацыйны рэсурс цяпер канчаткова ўстаў на рэйкі самацэнзуры. Папулярнае электроннае выданне ігнаруе важныя грамадска-палітычныя падзеі ў краіне ды рэгіёне, публікуе пераважна афіцыйныя зводкі ды спартова-культурніцкія навіны. Невялікай выспай свабоды на сайце застаецца папулярны сярод салігорцаў гарадскі форум, які, аднак, у большай ступені з’яўляецца месцам “выпуску пары”, чым месцам акумуляцыі грамадскай актыўнасці. Форма ўласнасці - грамадскі праект.
4. Тэлеканал СТК - рэдакцыя Салігорскага тэлеканала спрабуе прытрымлівацца нейтралітэту ў сваёй інфармацыйнай палітыцы, але ж дзяржаўная форма ўласнасці і ведамственная падначаленасць не дапускаюць шырокай вольнасці. Толькі дзякуючы прафесіяналізму калектыва тэлеканал не скаціўся ў выключна прапагандысскую нішу. Форма ўласнасці - дзяржаўная.
5. Газета “Інфа-Кур’ер” - незалежнае слуцкае выданне, якое інфармацыйна ахоплівае і Салігоршчыну, з’яўляецца найбольш вольным офлайн выданнем у рэгіёне. У газеце стала з’яўляюцца інфармацыйныя матэрыялы пра грамадска важныя падзеі, але вострыя крытычныя матэрыялы ў “Інфа-Кур’еры” друкуюцца нячаста. Самацэнзура ў рэдакцыі газеты ўсё ж прысутнічае. Форма ўласнасці - прыватная.
6. Сайт “САЛІГОРСК.org” - незалежны інфармацыйны рэсурс, які дазваляе сабе публікаваць матэрыялы любой ступені крытычнасці да ўладаў. Сайт за апошні час стаў найбольш папулярным онлайн выданнем у рэгіёне, хоць у прафесійным плане камандзе партала яшчэ ёсць куды імкнуцца. Форма ўласнасці - грамадзкі праект.
Як адзначае мясцовая праваабарончая супольнасць, чакаць значных зменаў у гэтым рэйтынгу ў бліжэйшы час не выпадае. Тым не менш, павелічэнне дзелі незалежных СМІ магчыма за кошт сталага росту колькасці інтэрнэт-карыстальнікаў, асабліва мабільнага накірунку, у рэгіёне
http://www.saligorsk.org/main-news/rejt ... h-smi.html