Зеляніна ўвесь год
Добавлено: 06 окт 2011 19:15
Дзіва дзівоснае пасялілася на выміраючай вуліцы мястэчка Пагост, што на Салігоршчыне. Маладая сям'я купіла пустуючую хату. Сама па сабе такая пакупка не дзіва. Куплялі і раней. Дзівам стала тое, што сям'я мае кватэру ў горадзе, а на куплёным агародзе займаецца сельскай гаспадаркай: вырошчвае памідоры, моркву, капусту, цыбулю ды бульбу.«Я працую ў горадзе дзяжурным электрыкам, маю вольны час, — гаворыць глава сям’і Іван Раўлушэвіч. — Вырошчванне агародніны застаўляе мяне заўсёды быць пры справе, а не соўвацца марна па вуліцы. Усё вырашчанае прадаецца праз магазіны „Радуга“ у Салігорску. Зімою сею цыбулю ў парніку. Праз тры тыднi пасля пасадкі зялёная цыбуля гатова да адпраўкі ў магазін».
Читать новость на сайте...