Усплеск дзелавой актыўнасці ў Салігорску
Добавлено: 11 мар 2009 16:24
За два месяцы колькасць салігорскіх прыватных прадпрымальнікаў павялічылася адразу на семдзесят сем чалавек. Агульны ж іх лік у раёне ўжо пераваліў за тры тысячы чатырыста. Акрамя таго, за гэты ж час салігарчане зарэгістравалі дваццаць шэсць малых прадпрыемстваў, колькасць якіх зараз падбіраецца да тысячы.Такі ўсплекс дзелавой актыўнасці мясцовых жыхароў, паводле слоў Крысціны Усовіч, галоўнага спецыяліста сектара рэгістрацыі і ліквідацыі суб’ектаў гаспадарання аддзела эканомікі райвыканкама, звязаны з нядаўнім пераходам на заяўнічы прынцып рэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб.
Читать новость на сайте...