Электронный Солигорск - Городской новостной портал • Ці зьявіцца новая школа?
Страница 1 из 1

Ці зьявіцца новая школа?

Добавлено: 17 окт 2008 17:29
Редакция
ИзображениеЯе фундамэнт быў закладзены напачатку 1990-х у Салігорску. Чарговая дзесяцігодка атрымала магічны 13-ы нумар. Ці праз тую самую магічнасьць лічбы, ці празь безадказнасьць чыноўнікаў, будоўля не была скончаная, а на тым месцы ўжо ўзьведзеныя некалькі жылых дамоў. Закінутая будоўля стала месцам збору мясцовых алькаголікаў, наркаманаў, а будаўнічыя матэрыялы, са сьведчаньняў жыхароў суседніх гмахаў, вывозіліся ноччу ажно грузавікамі. Незадаволенасьць салігорцаў і відавочная патрэба ў новай школе ўвесь час была тэмай спэкуляцый. Напрыклад, праўладныя кандыдаты ў парлямэнт у 2004-м абяцалі выправіць становішча, як і колішні мэр гораду Ганна Лаўрукевіч, якая цяпер абараняе народныя інтарэсы ў парлямэнце апошняга скліканьня. 

Читать новость на сайте...