У Салігорску пачынаюць адмаўляцца ад практыкі захаваньня старых мэтадаў і падыходаў да домакіраваньня, якія ўжываліся 30 год таму. Беларусь застаецца адной зь некалькіх постсавецкіх краінаў, дзе не праведзеная рэформа жыльлёва-гаспадарчага сэктару. Для жыхароў суседніх Польшчы ці Летувы звыкла ўтрымоўваць уласныя шматкватэрныя дамы самастойна. Практыка сьведчыць, што самакіраваньне дае лепшыя вынікі ды і прынцып вырашэньня праблем на ўзроўні іх узьнікненьня відавочна больш эфэктыўны. Аднак нягледзячы на адсутнасьць скончанай маштабнай рэформы, ёсьць заканадаўчая плятформа для самастойнага домакіраваньня.
Читать новость на сайте...