Электронный Солигорск - Городской новостной портал • Салігорск страйкуе
Страница 1 из 1

Салігорск страйкуе

Добавлено: 10 дек 2008 14:12
Редакция
У страйку індывідуальных прадпрымальнікаў у Салігорску бяруць удзел каля 90% дробных гандляроў. На рынку Кастрычніцкі на працу выйшлі лічаныя адзінкі.
Акрамя таго на рынку адбылася сходка прадпрымальнікаў, на якой былі сабраны подпісы пад зваротам да новай Палаты Прадстаўнікоў і ў прыватнасьці да дэпутатаў у Палаце ад Салігорску Абаленскага і Лаўрукевіч.
Нагадаем, што з 1 студзеня 2009 года ў Беларусі пачне дзейнічаць палажэньне Ўказу № 760, у адпаведнасьці з якім перастае дзейнічаць фіксаваны падатак на ўвезены тавар. Прадпрымальнікі будуць змушаныя або афармляць падатак на кожнае найменьне тавару, афармляючы на яго ўсе дакумэнты, або спыніць працу. Большасьць тавараў індывідуальныя прадпрымальнікі Беларусі закупляюць у Маскве на рынках, дзе афармленьне дакумэнтаў немагчыма.

Читать новость на сайте...