Кубак Беларусі: Віцебск – Шахцёр (рэпартаж з матчу)
Добавлено: 06 авг 2009 22:21
З першых хвілін матчу госці авалодалі шайбай. “Шахцёр” правёў некалькі кідкоў па варатах Максіма Малюціна, але ен парыраваў іх. На 49-й секундзе матчу быў выдалены Руслан Белы, што паставіла пад пагрозу вароты гаспадароў, але віцябляне змаглі выстаяць пад націскам саперніка. Першую палову перыяду шайба рэдка выходзіла з зоны “Віцебску”, а вось у другой палове “Віцебск” ужо перахапіў ініцыятыву і правеў некалькі контратак. Але ж забіць так і не выйшла. Першыя хвіліны другога перыяду прайшлі каля варот брамніка салігарчан Мікі Оксы, які бліскуча адбіваў браскі віцяблян. Але потым гаспадары сталі губляць сілы і гульня перайшла на іх палову пляцоўкі.
Читать новость на сайте...