Фінальны тур праекта “Музычны Форум’2008”.
Добавлено: 15 фев 2009 23:43
14 лютага скончыўся чацьвёрты па ліку конкурс эстрадных вакалістаў “Музычны Форум’2008”.Імпрэза адбылася ў канцэртнай залі Салігорскай школе мастацтваў. Паўтары гадзіны журы й слухачы ў зале назіралі за тым, як фіналісты праекта выконвалі сваі песьні на беларускай, расейскай ды замежнай мовах. Усе яны здзівілі тых сваіх знаёмых, якія ўпершыню бачылі гэтых новых “зорак” на сцэне. Праграма атрымалася разнастайнай і цікавай: гучалі як вядомыя хіты, так і песьні, якія слухачы пачулі ўпершыню. На працягу ўсяго конкурснага праслухоўваньня прафесійнае журы выказвала свае пажаданьні канкурсантам і давала вельмі дакладныя парады. Заля ўвесь час падтрымлівала выканаўцаў бурнымі апладысментамі, а белакрылы Анёл нагадваў аб тым, што вечар сьвяточны – дзень Сьвятога Валянціна.
Читать новость на сайте...