Дом з беларускім імем
Добавлено: 25 ноя 2009 15:49
http://reklama.esoligorsk.by/index.php?option=com_copperminevis&Itemid=89&place=displayimage&album=3&pos=132Адной з вядомых устаноў культуры ў Солігорску з’яўляецца Дом культуры “Будаўнік”. Тут вырас да сваёй вядомасці на ўвесь раён хор «Ветэран», а вечарамі там пануе «вольны дух», якім хварэе моладзь. Дзякуючы кіраўніцтву клуба, тут усім ёсць прытулак. Але, напэўна, мала хто ўспамінае гісторыю будаўніцтва клуба і мала хто ведае, што ў Салігорску сёння жыве майстар, якому было даручана падрыхтаваць будынак да прыёму камісіей. Завуць яго Юрась Пятровіч Дубовік. Вось што расказаў 85-гадовы ўдзельнік гэтай гісторыі. «З першага жніўня 1959 года мяне перавялі загадам па Будаўнічаму ўпраўленню выконваць абавязкі майстра і даручылі кіраваць заканчэннем будаўніцтва і перадачай у эксплуатацыю першай сталоўкі і „Клуба будаўнікоў“. Праектанты прадугледзелі над галоўным уваходам у клуб раскладку з чырвонай цагліны „Клуб строителей — 1959“. Дома вечарамі я зрабіў другую раскладку: „Клуб будаўнікоў -1959“.
Читать новость на сайте...
Читать новость на сайте...