Аддзел дзіцячага харчавання адкрыўся ў Салігорску
Добавлено: 05 ноя 2008 13:07
У салігорскім магазіне “Центральный”, што на скрыжаванні вуліц Леніна і Казлова, пасля рамонту адкрыўся даўно чаканы аддзел дзіцячага харчавання. Калі быць справядлівым, тут не знойдзейцца ўсяго асартыменту, што вырабляе сёння чалавецтва для маленькіх сваіх грамадзян.Але магазін зрабіў добрую справу для дзяцей і мам, бо ў горадзе даўно не працавала “дзіцячая кухня”. “Раней мы з мужам за дзіцячым харчаваннем ехалі ў Мінск. Цяпер на месцы можна купіць многа карыснага.
Дзякуй таму, хто паклапаціўся аб гэтым”, - кажа пакупніца Таццяна.
Читать новость на сайте...