Их удивил Дашкевич на онлайн-конференции. Из его ответов следует, что МФ был создан КГБ, из психически больных людей и полностью им контролируется.
--------------------------------------
Хм.. вы нешта паблыталі. Ён пісаў, што МФ створаны інашплянэцянамі, якія ўвайшлі ў злачынную сувязь з ЦРУ і Хамасам, а КДБ ж паводле яго словаў было проста прыкрыцьцём для Бэн Ладана. Пра псыхічнае здароўе іншаплянэцян на жаль не бяруся судзіць... Вам лепш бачна.
Когда это он успел побывать во всех частях?
---------------------
Так, вы маеце рацыю. Яго ж адправілі асаблівую частку для іншаплянэцян.
Как вы это себе представляете? Или Вы не в курсе.
-----------------------
Прыкладна так: на канстытуцыйнам узроўні артыкул аб абавязковым канстытуцыйным абавязку скасоўваецца і ўводзіцца артыкул аб прафэсійным войску. Цягам некалькіх год адбываецца адпаведны пераход. На пачатковым этапе было б ня блага, каб запісаны ў Канстытуцыі радок пра альтэрнатыўную службу, быў ня толькі радком у Канстытуцыі (а гэта між іншым галоўны Закон, а на законы вы вельмі любіце спасылацца), але ж рэальнасьцю.
Остальных тоже забирают по политическим мотивам?
---------------------------
Астатнія таксама займаюць актыўную грамадзкую пазыцыю, зьяўляюцца лідэрамі дэмакратычных моладзевых структур, удзельнічаюць у акцыях пратэсту?
Внимательно читайте посты форумчан
-----------------------
вы ўжо самі сабе парады пачалі даваць?
Понятно, и тут Вы не в курсе.
-------------------------
ну натуральна, вы ў нас адзіны хто разьбіраецца ў псыхічных захворваньнях іншаплянэцанаў.
Информации о ситуации в армии у Вас еще меньше, чем о ситуации в стране.
------------------------------------
Ну як вы ўжо калісьці пісалі: мы з вамі жывем у розных краінах.
Еще больше удивило почему он не поехал учится. Поступить в любой европейский ВУЗ без среднего образование трудно но можно. Либо действительно коррупция в фонде Кастуся Калиновского, либо не зря им психиатры интересовались. Раньше с медициной было получше и народу побольше, клиентов психдиспансеров в сапоги не обували. Кстати, «Радио Свобода» это подтверждает.
---------------------------------------
Ммм... прафэсійны тролінг! айнравіцца

Я гляджу вы у псыхатэрапэўта часты госьць.. Кстати, «Радио Свобода» это подтверждает.
Читайте закон, а не оппозиционные газеты. Их редакции живут сплетнями, а дела не знают.
-----------
Хм.. у галоўным Законе прапісана наяўнасьць альтэрнатыўнай службы а яе як не было так і няма.. Ужо і ня ведаю каму верыць, ці то закону, ці то сваім вачам і вушам.. Пэўна закону, законы ж піша "правільны" парлямэнт. Значыцца закон гэта правільна..
Исторический человек, а-ля Ноздрев.
------------------------
...протяфкал Шариков
то Ваше мнение никто из взрослых и почти никто из детей не разделяет
--------------------------
А вы за дарослых і дзяцей не вырашайце, а то ёсьць у нас ужо адзін Мазаічны, меркаваньня якога па дадзеным БТ падзяляюць усе дарослыя і амаль усе дзеці.
И в чем нарушены их права. В их заявлениях только декларации о намерениях
-------------------------------------------
Думаю на гэта пытаньне лепш адкажуць спэцыялісты па правах чалавека:
АДКРЫТЫ ЛІСТ да намесьніка адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Натальлі Пяткевіч, Міністра замежных справаў Сяргея Мартынава і Міністра юстыцыі Віктара Галаванава
FIDH выказвае занепакоенасьць адносна апошіх падзеяў, зьвязаных з прызывам ў войска палітычных і грамадзкіх актывістаў, нягледзячы на раней прынятыя заключэньні аб непрыдатнасьці іх да службы ў войску. На думку FIDH, гэтыя дзеяньні наўпрост зьвязаныя зь іх актыўнай пазыцыяй і іх перасьледам у мінулым.
Паводле інфармацыі, атрыманай ад Праваабарончага цэнтра “Вясна”, сябры партыі БНФ Зьміцер Жалезьнічэнка, Віталь Каратыш і Алесь Каліта былі “прызваныя ў войска па ініцыятыве спэцслужбаў”. Акрамя гэтага, зьдзяйсьняліся спробы прызыву актывістаў “Маладога Фронту” Зьміцера Хведарука і Павала Кур’яновіча, моладзевых актывістаў Фёдара Чаранкова, Павала Батуева, Арцёма Забарына, Алеся Круткіна, актывіста Ўладзімера Сяргеева, а таксама студэнтаў, якія навучаюцца па “Праграме Каліноўскага”, і студэнтаў Эўрапэйскага гуманітарнага ўнівэрсытэта ў Вільні.
FIDH выказвае асаблівую занепакоенасьць лёсам лідара незарэгістраванай арганізацыі “Моладзь БНФ” (моладзевага крыла партыі Беларускага народнага фронту) Франака Вячоркі і намесьніка старшыні салігорскай філіі моладзевага руху “Малады фронт” Івана Шылы. У абодвух выпадках, маладыя людзі былі спачатку вымушаныя скончыць навучаньне. Беларускае заканадаўства дае права закончыць навучаньне перад пачаткам абавязковай вайсковай службы. І, у абодвух выпадках, яны былі спачатку прызнаныя непрыдатнымі да службы ў войску паводле мэдычных паказаньняў, але іх справы былі перагледжаныя шляхам прадузятага мэдычнага агляду, вынікам чаго стала прызнаньне іх прыдатнымі да абавязковай службы ў войску.
16 студзеня 2009 году Франака Вячорку гвалтоўна даставілі ў вайсковы камісарыят людзі ў цывільным, якія пры затрыманьні не прадставіліся, зьбілі і адзелі на яго наручнікі. Пасьля гэтага, прызыўная камісыя прызнала яго прыдатным да службы ў войску. Яму ўручылі пастанаўленьне аб прызыве на 26 студзеня. Франак Вячорка абскардзіў гэтыя дзеяньні і яго скарга пакуль яшчэ не разгледжаная судом. 18 лютага 2008 году Франак Вячорка быў выключаны з унівэрсытэту (ён быў студэнтам-выдатнікам трэцяга курсу факультэту журналістыкі), бо ён нібыта не здаў два іспыты за месяц да гэтага. Учас гэтых іспытаў ён адбываў адміністратыўнае пакараньне ў выглядзе арышту на 15 сутак. 16 студзеня 2008 году учас судовага працэсу над іншым моладзевым актывістам яго арыштавалі па абвінавачаны ў выкарыстаньні брыдкаслоўя ў памяшканьні РУУС. 28 чэрвеня яго імя было ўнесена ў сьпіс асобаў, якім забаронены выезд за межы Рэспублікі Беларусь. У ліпені і верасьні 2008 году Франак Вячорка быў прызнаны непрыдатным да службы ў войску у сувязі з двума хранічнымі захворваньнямі. Напрыканцы верасьня 2008 году абласная мэдычная камісыя накіравала яго ў вайсковы шпіталь №432 для новага мэдычнага агляду. Учас знаходжаньня ў шпіталі яму некалькі разоў адмаўлялі ў азнаямленьні з уласнай мэдычнай картай.
Іван Шыла быў арыштаваны каля свайго дому 12 студзеня 2009 году і дастаўлены ў вайсковы камісарыят, дзе мэдычная камісыя прызнала яго прыдатным да службы ў войску. У лістападзе 2008 году Іван Шыла быў прызнаны непрыдатным да службы ў войску. У 2007 годзе Іван Шыла быў абвінавачаны ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. У чэрвені 2008 году з прычыны яго “актыўнай грамадзянскай дзейнасьці” яго выключылі зь сярэдняй школы за дзень да выпускных іспытаў. У сваёй заяве ад 19 сьнежня 2009 году ён зноў паўтарыў свой заклік да ўладаў дазволіць паважаць яго права на атрыманьне адукацыі і даць яму магчымасьць здаць апошні іспыт і скончыць сярэднюю школу ў гэтым годзе.
FIDH лічыць, што ў абодвух выпадках было парушанае права моладзевых актывістаў на атрыманьне адукацыі. FIDH заклікае беларускія ўлады паважаць права на атрыманьне адукацыі усіх сваіх грамадзянаў, незалежна ад іх палітычнай ці грамадзкай дзейнасьці; забясьпечыць непрадузятае і незалежнае мэдычнае дасьледаваньне ўсіх асобаў, якія мусяць быць прызваныя на абавязковую службу ў войску; неадкладна спыніць усе формы перасьледу актывістаў моладзевых арганізацыяў.
З павагай,
прэзыдэнт FIDH
Сухаір Бэлхасэн
Беларускі Хэльсынскі Камітэт рыхтуе скаргу ў пракуратуру і спэцдакладчыку ААН з нагоды незаконнага прызыву ў войска Франка Вячоркі і перасьледу іншых моладзевых актывістаў з выкарыстаньнем ваенкаматаў.
Прэс-сакратар Партыі БНФ Кацярына Маркоўская, якая зараз знаходзіцца ў Швэцыі, сьцьвярджае, што тэма незаконнага прызыву беларускіх апазыцыянэраў сталася адной з сама актуальных падчас ейных сустрэч. Як яна зазначыла пасьля перамоваў у швэдзкім МЗС, адчуваецца вялікая цікавасьць швэдзкага боку да падзеяў у Беларусі, перадае «Радыё Свабода».
«Вельмі вялікая зацікаўленасьць наконт гэтага, бо Франка добра ўсе ведаюць, і бацьку ягонага. І ў Швэцыі як раз найбольш. Тут вельмі заклапочаныя гэтай вынаходкай нашага рэжыму — новым мэтадам ціску на актывістаў, прычым такім ганебным чынам, як было зроблена з Франкам, з парушэньнем усіх судовых працэдур», - кажа прэс-сакратар Партыі БНФ.
Кацярына Маркоўская зьбіраецца расказаць пра выпадкі з Франкам Вячоркам, Іванам Шылам і іншымі ў інтэрв’ю шэрагу швэдзкіх СМІ.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» таксама спадзяецца на міжнародную салідарнасьць у сувязі з гэтымі выпадкамі. Ён ужо паінфармаваў пра іх сваіх замежных партнэраў.
«Мы падключылі ўсе магчымыя свае кантакты, партнэраў за мяжой, далі ім інфармацыю. У выніку зьявілася некалькі міжнародных заяваў. Гэтая праблема выйшла за межы Беларусі», - кажа праваабаронца Алесь Бяляцкі.
Алесь Бяляцкі мяркуе, што дамагчыся аднаўленьня правоў Вячоркі і Шылы будзе нялёгка.
«Калі ёсьць пастанова мэдычнай прызыўной камісіі, што яны прыдатныя, то пасьля гэтага штосьці зрабіць цяжка. Можа быць толькі палітычнае рашэньне, прычым, як наша практыка паказвае, у нас яго толькі адзін чалавек прымае. Адкруціць назад гэты мэханізм можа толькі галоўнакамандуючы», - сьцявярджае праваабаронца.
Кіраўніцтва Беларускага Хэльсынскага Камітэту рыхтуе скаргі з гэтай нагоды ў пракуратуру і спэцдакладчыку ААН у справе адвольных затрыманьняў, кажа старшыня БХК Алег Гулак.
«Тое, што адбываецца зараз, варта кваліфікаваць як незаконнае затрыманьне, як незаконнае пазбаўленьне волі. Бо гэта пакуль не прызыў у войска, таму што так прызыў ня робіцца. Ім абавязаныя даць позвы, і яны па іх павінны прыйсьці. Калі ня прыйдуць, іх могуць прыцягнуць да адказнасьці. Гэта вызначаны законам парадак. Калі ўсё робіцца так прымусова і з удзелам спэцслужбаў, то гэта дае нам падставы кваліфікаваць гэта як адвольнае затрыманьне. А калі яшчэ ёсьць спрэчныя моманты з мэдыцынай, то тое, што Франка забралі, не дачакаўшыся ўступленьня ў сілу рашэньня суду, — гэта ёсьць парушэньне ўсіх юрыдычных працэдураў», - тлумачыць Алег Гулак.